Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Па́сма, па́смо, па́сьмо ’некалькі нітак ці валокнаў, складзеных уздоўж’, ’трыццаць нітак’, ’пучок валасоў’ (ТСБМ, Маш., Шат., Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.; Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; слуц. КЭС), ’змятая жменя льну’ (Яруш., Бес., Уладз., Мядзв.), ’галун’ (Яруш.), ’12 пар нітак у кроснах’ (КЭС, лаг.), каслаўка, пучок’ (КЭС, лаг.; Ян.), ’мера палатна ў шырыню’ (кобр., Сл. Брэс.; Ян.), глус. па́сьмяне ’трыццаць нітак’ (Янк. Мат.). Укр. па́смо, рус. пасмо, пасманка, пасменка, па́сменный, пасмёнок, пасменник, польск., н.-, в.-луж. pasmo, чэш., славац. pásmo, славен. pásmo, серб.-харв. па̏смо, макед. пасмо́, балг. пасмо́. Паводле Фасмера (3, 212), прасл. pasmo, якое з’яўляецца роднасным да лат. puõsms, puõsmis ’прасла ў плоце’. Трубачоў (Ремесл. терм., 102–103) лічыць, што прасл. pasmo — другасная форма ў адносінах да больш поўнай pasmę (Р. скл. pasmene), а лат. puõsms ’дробка льну, адбеленая ад кудзелі’, як і літ. põsmas ’пасма’, запазычаны са слав. моў. Адносна апошняга гэтаксама мяркуе і Махэк₂ (436). Аткупшчыкоў (Из истории, 260) сумняваецца ў старажытнасці суфікса ‑*men‑ у гэтым слове і лічыць, што рус. пасменка — больш позняе паводле свайго ўтварэння з другасным суфіксам ‑men‑. Аднак гэтаму, відаць, супярэчыць і наяўнасць бел. глус. па́сьмяне. Адносна этымалогіі прасл. pasmę (< *patsmnen) Трубачоў (Ремесл. терм., 102) выказвае дапушчэнне яго роднаснасці з герм. *faþma‑ ’пэўная колькасць пражы’ (> ст.-в.-ням. fadum, суч. ням. Faden ’нітка’) < і.-е. *pet‑/*pot‑. Іншыя ў якасці роднасных прыводзяць ст.-іран. afsman‑ ’верш (у гатах), вершаваны радок’, пачатак якога afs‑ узыходзіць да pas‑. Гэты корань у авесце азначае ’блытаць; путаць, умацоўваць адно на адным’ (Махэк₂, 436).

Пасмакава́ць ’паспрабаваць на смак’ (Касп.). Да смак (гл.). Паводле тэрыторыі пашырэння (Віцебшчына) можна меркаваць аб кальцы з літ. paskanáuti ’тс’ < skõnis ’смак’.

Пасма́чыцца ’здацца смачным’ (Юрч.). Усх.-беларускае. Фармальна адносіцца да смак (гл.). Хаця паводле ўтварэння яно падобна да + пасмачыць: пас мачыць, пусмачыты, поема· чэтэ ’заправіць страву, заскварыць’ (Мат. Том:, Сл. Брэс.), аднак мае своеасаблівую семантыку, набліжаную да смачнець ’рабіцца смачным’. Відаць, трэба разглядаць як кантамінацыю лексем пасмичыць і рабіцца.

Пасме́ртнік, посміртнік ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L.’ (Бейл.). З рус. бессмертник ’сухацвет’.

Пасме́тнік, нараўл. посмітнік ’сметнік’ (Мат. Гом.). З укр. мовы, дзе пбсміт ’смецце’, далей утварэнне ішло паводле сметнік (гл.). З укр. мовы, відаць, і польск. устарэлае pośmiat ’смецце’.

Пасме́х ’пасмешышча’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас.), ’абсмяянне’ (Бяльк.). Укр. по́сміх, посмі́х, рус. посме́х, польск. pośmiech, в.-луж., чэш. posměch, славац. posmech, славен. posméh. Познепрасл. po‑směxъ, утворанае ад po‑smьjati sę (Махэк₂, 560). Аб перамозе прэфікса po‑ ў аддзеяслоўных дэрыватых у славянскіх мовах у перыяд пасля распаду прасл. мовы гл. Борысь, Prefiks., 32.

Пасме́ціца (н. р.) ’сметнік’ (Грыг.). Відаць, у рукапісе апіска: трэба пасмецішча (замест ц — рус. щ), параўн. з такім жа суфіксам бел. сметнішча ’тс’ (ТСБМ). Суфікс ‑іца ў назоўніках ніякага роду не сустракаецца ў бел. мове; ёсць ‑ц‑а (каленца, рыльца, путца).

*Пасме́цюха, посьміцюха ’жаўранак чубаты, Galerida cristata’ (Драэд.), кобр., малар. посмітюх ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. посміттюха, посмітюшок ’тс’, польск. śmieciach, śnieciach, śmieciucha, ’ smieciuga, ’ smieciuha, posmełiuch, pbsmieciucha, pośmieciuszka, pośmieciuszek. Палес. формы запазычаны з польск. гаворак. Да смецце (гл.).

Пасме́шышча ’прадмет кпінаў’, ’здзек’ (ТСБМ). З рус. посме́шище ’тс’ < посмея́ться < смех (гл.).

Пасмурне́ць ’зрабіцца хмурным, смутным’, ’пахмурнець’ (Бяльк.). Да па‑ і ⁺смурне́ць, якое з рус. сму́рый ’цёмна-шэры, змрочны’, — апошняе генетычна суадносяць са ст.-ісл. meyrr ’хмурны, друзлы’, ст.-грэч. ἀμαυρός ’цьмяны, туманны’ (Фасмер, 3, 693–694).