Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц. ’вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр. сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск. siąkać, славац. siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па‑ і польск. siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл. sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел. прасякнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)