Прайдзісве́т ’пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ). Ад формы заг. ладу дзеяслова прайсці і свет. Параўн. верціхвост, верцішыйка.
Прайдо́ха — тое ж, што і прайдзісвет (ТСБМ, Бяльк.), прайдзёха, пройдо́ха (Сл. ПЗБ), прайда́ха, прайду́ха (Шатал.) ’тс’. Рус. пройдо́ха ’тс’. Да прайсці, прайду. Параўн. пройда (гл.).
◎ Прайдо́шлівы ’энергічны’ (Сцяшк. Сл.). Да прайдоха (гл.).
Прайма́цца ’перажываць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. przejmować się ’тс’ (там жа).
Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.
◎ Пра́йня ’месца мыцця бялізны на рацэ’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да npaifb (гл.), аформленае прадуктыўным суфіксам ‑ня, што ўтварае назвы памяшканняў і пад.: стайня, майстроўня і інш.
◎ Прайсцёвы ’кароткачасовы’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. przejściowy ’часовы, дачасны’ (там жа).
◎ Прак: ад траку веку ’здаўна, спрадвечна’ (ТСБМ, Ян.), про‑ кувеку ’спрадвеку’ (круп., Сл. ПЗБ), пракавётны ’вельмі стары, векавечны’ (ТСБМ, Некр., Мат. Гом., Ян.), пракаветаускі ’спрадвечны’ (светлаг., SOr, 39, 356), пракаваны ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. прокь ’астатак, рэшта’; параўн. укр. прік ’рэшта’, рус. прок ’перад; продкі; будучае; карысць, запас’; дыял. папрок ’на будучы год’; прочий ’іншы’, прочны ’моцны’, ст.-рус. прокь ’рэшта’, вьпрокь ’назаўсёды’, ст.-польск. prokny ’кожны’, польск. oprócz ’акрамя’, ст.-чэш. prokni ’кожны’, ст.-слав. прокъ ’рэшта’. Прасл. *proкь утворана ад прыназоўніка *pro‑ (гл. пра-) шляхам пашырэння з дапамогай элемента ‑ко‑ (параўн. пёрак), як у лац. гесіргосш ’той, які накіраваны наперад і назад’ (*гесо‑ 4’ proco‑), ст.-лац. procum ’знянацку, той жа час’. Першапачатковая форма ўзнаўляецца як *prokos ’той, хто (што) знаходзіцца наперадзе’ (гл. Фасмер, 3, 373; там жа і інш. літ-pa). Зыходзячы з формы *proкь, зыходнай для бел. слова трэба прызнаць форму прыметніка: пракавечны (ад *прокавечпы з прок і век), адкуль быў выабстрагаваны назоўнік прах.
◎ Пракавуліна ’маленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул‑, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.
Прака́за, пракажо́ны (ТСБМ), ст.-бел. прока́за ’лепра’. Рус. прока́за, прокаже́нный, укр. прока́за, прокаже́нный ’тс’, ст.-рус. проказа ’зло, шкода; хвароба’, серб.-харв. про̏каза ’вадзянка; лепра’, балг. прока́за ’лепра’, макед. проказа ’тс’, ст.-слав. проказа ’тс’, прокаженъ ’хворы праказай’. Прасл. *prokaza, першапачаткова ’перашкода, шкода, вада’, утворана пры дапамозе прыстаўкі *pro‑ (гл. пра) ад *kaziti ’псаваць, нішчыць’ (гл. казіць). Звязана чаргаваннем галосных з чэзнуць (Фасмер, 3, 373; Мяркулава, Этимология–1970, 166–168).