Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пабе́л ’белая паліва ўнутры чыгунка’ (КЭС, лаг.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пабяліць < бялі́ць. У семантычных адносінах параўн. укр. побі́лка ’паліва з белай гліны на фаянсавым посудзе’.

Пабіра́цца ’прасіць міласціну, жабраваць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус. побира́ться ’тс’. Ітэратыўная прыставачная форма да браць (гл.). У бел. мове, мяркуючы па крыніцах, магчыма пранікненне з рус. тэрыторыі, дзе яно выглядае як семантычная інавацыя.

Пабла́жка ’нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н.’ (ТСБМ). З рус. побла́жка, дзе дэрыват ад паблажа́ць ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н.’

Пабла́жлівы ’нястрогі, непатрабавальны, мяккі, велікадушны’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. pobłażliwy ’тс’. Далей гл. благаць, благі.

Паблэ́нтацца ’лежачы, перабіраць нагамі (пра дзіця)’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. poplątać się ’паплесціся’. Але для тлумачэння ‑б‑ трэба, відавочна, прыняць кантамінацыю з бел. блытаць.

Пабо́жны ’багабаязны, міласэрны’ (Нас.), ’памяркоўны, невялікі ў сэнсе цяжкасці’ (Бяльк.), пабо́жнасць ’набажнасць’ (Нас., Гарэц.). Запазычанне з польск. pobożny, pobożność, аб чым сведчыць націск.

Пабо́іска ’месца бойкі, пабоішча’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. побойско. З польск. poboisko ’тс’ (Булыка, Запазыч., 246).

Пабо́рац ’зборшчык падаткаў’ (Нас., Др., Гарэц.), пабо́рца ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. поборца ’тс’ з польск. poborca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 247). Форма паборац марфалагічна набліжана да ўсходнеслав. утварэнняў на ‑ьcь.

Паборнік ’заўзяты прыхільнік, абаронца каго-, чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. побо́рник, ст.-рус. побо́рник (XII ст.), серб.-харв. побо́рник ’тс’. Да бароцца (гл.). У бел. мове можа быць новым кніжным запазычаннем з рус.

Пабо́чына ’бакавіна, бок пры разбіранні тушы’ (Бяльк., Нар. лекс.), ’абочына’ (Сл. ПЗБ), паббчыны, паббцні ’драўляныя брускі на ручках воза’ (Дэмб. II, 417), паббцні ’ручкі ў вузгалоўі воза’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад бок (гл.). Адпаведнікі ў іншых слав. мовах: рус. побо́чина ў розных значэннях, у тым ліку паўн. ’бакавіна ў саней, прадольны верхні брус, абшыўка калёс, доскі’, серб.-харв. побо́чина ’мяса паміж рэбрамі і бядром’, укр. побо́чина ’бакавая сцяна’ і г. д. Ц у пабоцні ў выніку цокання; адносна змешвання ц і ч у слаўгарадскіх гаворках, гл. Яшкін, Узаемадзеянне, 151 і наст. Параўн. яшчэ Філін (Происх., 261) аб наяўнасці цокання ў заходніх раёнах Бранскай вобласці.