Ого́, огого́ ’выказ здзіўлення’ (выклічнік) (ТСБМ, Нас., Бяльк., Янк.). Укр. ого, огого, рус. ого, огого. Паралелі з іншых славянскіх моў ненадзейныя (пар. Слаўскі, 1, 23). Згодна з Праабражэнскім, 2, да а‑а. Рудніцкі, які прыводзіць у якасці паралеляў ст.-грэч. і літ. aá, тлумачыць усходнеславянскія словы як такія, што ўзніклі ў выніку падаўжэння а з прыдыханнем інтэрвакальнай пазіцыі, параўноўвае іх з еге́, ігі́, угу́ (пар. ESSJ SG, 2, 41).
О́дум (*водум) ’задуменне’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.) да адумацца ’надумацца, прыйсці да думкі’ (ТС, 248). Гл. дума.
О́йдзе о́ ’тут’ (Бір.) да о́дзе ’тс’ (Сцяшк. МГ) < *от‑дзе ’вось дзе’. Нерэгулярны пераход тыпу айчына < ст.-бел. отчина. Гл. от.
О́кліна ’глыбокае месца на балоце’ (Сл. Брэс.). Параўн. рус. смал. о́клины ’багна на месцы былых азёр’ (Мат. СОС). Перыферыйны характар гэтага слова для асноўнай беларускай тэрыторыі сведчыць аб яго старажытнасці: о́кліна < *о́кніна (во́кніна) у выніку дысіміляцыі н‑н > л‑н. У сваю чаргу *о́кніна (во́кніна) утворана ад акно, як зы́біна ад зыб (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 42, дзе зыбіна — аддзеяслоўнае ўтварэнне). Гл. акно́ 2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах і азёрах’ і вокнішча ’акно ў балоце’.
Окрент ’карабель’, ст.-бел. окрутъ, окрентъ ’тс’, запазычана з польск. okręt (Булыка, Запазыч., 225).
Он ’вунь’ (Ян., ТС, Кліх). Гл. вонь.
О́нде, онди ’вунь’ (Ян., Сл. Брэс., Ник., Нар. лекс.). Гл. он і дзе.
О́пера ’твор, пры пастаноўцы якога выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра’ (ТСБМ). З рус. опера, якое з іт. opera (Фасмер, 3, 144; КЭСРЯ, 310).
О́пій, о́піум (ТСБМ) ’высушаны млечны сок з няспелых галовак маку’ (ТСБМ). Запазычана з рус. опиум, якое з ням. Opium (XVI ст.) (Фасмер, 3, 144). Згодна з КЭСРЯ, 310, рус. опиум з лац. opium (XIX ст.).
О́птам ’вялікай колькасцю’ (ТСБМ). Параўн. «оптам і ў розніцу». Запазычана з рус. оптом, якое з *обьт. Форма оптам адлюстроўвае творцы склон (Фасмер, 3, 147; КЭСРЯ, 311), *обьт — дало рус.-ц.-слав. общий.