◎ Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).
◎ Няхэ́цкі ’неблагі, нядрэнны’ (смарг., Нар. словатв.). Гл. хвацкі ’спрытны, харошы'
◎ *Няце́ча, нытэча ’густыя зараслі ў лесе, нетры’ (Клім.), параўн. укр. нетеч, нетеча ’стаячая вада, балота’, польск. nieciecz, nieciecza ’тс’, серб.-харв. не̏тека ’тс’. Паводле Талстога (Геогр., 181), з ne‑tek‑ja, гл. цячы.
◎ Няцёса ’няветлівы, недалікатны чалавек’ (Грыг.). З не і цягаць (гл.), параўн. рус. неотёсанный ’грубы, некультурны'
Ня́цца ’узяцца, схапіцца; пачаць засвойваць’ (Гарэц.), ня́цьца ’стукнуцца; узяцца, схапіцца; набрацца розуму, зразумець, ахапіць розумам’ (Нас.), ня́тысь ’тс’, ня́лося ’дасталася’ (Булг.). Гл. няць.
Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).
◎ *Нячві́да, нечвіда ’непрыгожая жанчына або дзяўчына’ (ТС), нычвэда ’нікчэмнасць’ (Клім.), сюды ж нечвідны ’непрыгожы’ (ТС), укр. нічвидний ’тс’. Магчыма, зыходную форму дэманструе нічувідны ’неверагодны, нечуваны, рэдкі’ (Крыў., Дзіс.), што ўзыходзіць да чуць, чуваць (гл.); відаць, не звязана з чвідкі ’шустры, бойкі’ (ТС), што ўзыходзяць да швидкі (гл.).
◎ Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio verna- lis W. et К·’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣи‑ вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).
Нячы́віль ’напасць, нечаканая бяда’ (Нас.) ’напасць; стан раздражнення’ (міёр., Нар. сл.), не́чывіль ’нечаканасць’ (Касп.), у спалучэнні з нячы́вілі ’ад нечаканасці’ (Нас. Сб.), зьнячывілі ’у непрытомнасці, не памятаючы’ (Бяльк.), параўн. укр. нече́вля, нече́вʼя ’нішто; нікчэмнасць’, рус. нечи́вель ’непрытомнасць, беспамяцтва’. Паводле Мяркулавай (Этимология–77, 91), прасл. дыял. *nečevelь < *čevelь ’прытомнасць, памяць’, што ад *čьvati, čujǫ, паралельнае да čuti, čujǫ > гл. чуць; мяркуецца, што зыходны дзеяслоў захаваўся ў чо́віць ’рус. бдеть’ (< čevěti або *čeviti), гл. Не мае падстаў этымалогія Насовіча (< «не чья воля», гл. Нас. 338).
◎ Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр. нічим ’нічога, не бяда’, рус. нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел. дыял. бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семені·, яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.