Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).
*Нячэ́ўны, нечэ́ўны ’нікуды не варты, заняпалы’ (ТС). Магчыма, звязана з нячы́віль (гл.), што дае падставы для рэканструкцыі дыял. *ne‑čevenъ, гл. чо́віць.
Ня́шы ’каромысел’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (LKK, 22, 193), з літ. nė̃šiai ’тс’.
О́бат (*вобат) ’вобад’ (Воўк-Лев., Татарк.) да вобад (гл.).
О́бель (*вобель) ’зусім, цалкам’ (Горб.) ад *воб‑вель да вялікі (гл.), як вобмаль (гл. малы).
О́бліг ’пісьмовая абавязацельства, вексель’ (Нас.). Ст.-бел. обликгъ, облигъ ’тс’ з польск. oblig (Булыка, Запазыч., 220).
О́бнаж (*вобнаж) ’узятак на лапках пчалы’ (Нар. сл.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад нага: *об‑ног‑ь, як вобач (гл.) ’у баку’ < *об‑бок‑ь.
(В)о́бшыўка ’каўнер, верхняя частка спадніцы, фартуха’ (БМ, 121, палес.). Гл. абшыўка, абшэўка.
О́б’ядзь (*вобʼядзь) ’плюшнік’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, народна-этымалагічнае тлумачэнне супадае тут (figura etymologica) з навуковым. Пар. «Обʼядзь была міз дарогу, каровы абʼядаліся» (Сл. ПЗБ, 3, 254). Да аб‑есці, гл. абед.
О́глух (воглух) ’дурань’ (Шпіл.) да глухі (гл.). Значэнні ’глухі’, ’дурны’ звязаны паміж сабой (параўн. роднаснае літ. glùšas ’глухі’ і ’дурны’ (Атрэмбскі, LP, 1, 131; LP, 7, 313). Фармальна да *o‑gluš‑iti або з u̯‑пратэзай і ўстаўным o (Мартынаў, Этимология–1984, 129–130). Гл. ёлуп.