Ого́, огого́ ’выказ здзіўлення’ (выклічнік) (ТСБМ, Нас., Бяльк., Янк.). Укр. ого, огого, рус. ого, огого. Паралелі з іншых славянскіх моў ненадзейныя (пар. Слаўскі, 1, 23). Згодна з Праабражэнскім, 2, да а‑а. Рудніцкі, які прыводзіць у якасці паралеляў ст.-грэч. і літ. aá, тлумачыць усходнеславянскія словы як такія, што ўзніклі ў выніку падаўжэння а з прыдыханнем інтэрвакальнай пазіцыі, параўноўвае іх з еге́, ігі́, угу́ (пар. ESSJ SG, 2, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)