◎ Пабо́рац ’зборшчык падаткаў’ (Нас., Др., Гарэц.), пабо́рца ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. поборца ’тс’ з польск. poborca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 247). Форма паборац марфалагічна набліжана да ўсходнеслав. утварэнняў на ‑ьcь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)