Пабла́жлівы ’нястрогі, непатрабавальны, мяккі, велікадушны’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. pobłażliwy ’тс’. Далей гл. благаць, благі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)