Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паважа́ты ’выконваючы пасаду фурмана ў вясельным поездзе’ сваяк нявесты’ (Нас.). Гл. важа́ты.

Пава́жыцца ’пасмець, асмеліцца’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. poważyć się ’тс’. Гл. таксама адвага, павага.

Пава́л1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.

Пава́л2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск. powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал1. Польск. слова ад прасл. valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).

Пава́л3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус. пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.

Паваложжа ’зграя’ (Сл. ПЗБ, раг.). Дэрыват ад паваліць ’ісці, быць у вялікай колькасці’ < валіць з суф. ‑ога (адносна словаўтварэння параўн. SP, 1, 67) + суф. зборнасці ‑je.

Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Павалочка ’кажух, пакрыты сукном, шуба’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.). Рус. арх., наўг., перм. поволока ’верх, пакрышка кажуха’, цвяр. поволбчня, поволбчная шуба ’жаночы кажух, які пакрыты халстом’. Ад павалачыць < валачыць (гл.).

Павалочча ’валока, мера зямлі каля 18 дзесяцін’ (Бяльк., Інстр. III). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад валоках (гл.).

Пава́луш ’столь’ (Тарн.), ’скляпеністая столь, якая больш сустракаецца ў клецях і істопках’ (Бломк, 79). Бясспрэчна, дэрыват ад павал ’столь’, аднак суфіксацыя няясная, паколькі з гэтым суф. у бел. м. вядомы ўтварэнні толькі ад прыметнікаў і дзеясловаў (параўн. Сцяцко, Словаўтв., 72, 125). Магчыма, запазычанне з літ. pavatušis ’навес над свірнам, клеццю’, якое ўтворана ад запазычанага з польск. pavalas ’столь’ з дапамогай суф. ‑ušis (Фрэнкель, 555).

Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.

Паварза́ ’паціху’ (Сцяшк. Сл.). Цёмнае слова. Магчыма, дэрыват ад дзеяслова *паварзаць, да якога можна як паралелі прывесці варзекаць (гл.), а таксама смал. варзбпать ’пэцкаць; марудна рабіць нешта’, варзбпаться ’пэцкацца; марудзіцца з выкананнем якой-н. працы’. Далейшыя сувязі гл. пад варзекаць.