◎ Пава́луш ’столь’ (Тарн.), ’скляпеністая столь, якая больш сустракаецца ў клецях і істопках’ (Бломк, 79). Бясспрэчна, дэрыват ад павал ’столь’, аднак суфіксацыя няясная, паколькі з гэтым суф. у бел. м. вядомы ўтварэнні толькі ад прыметнікаў і дзеясловаў (параўн. Сцяцко, Словаўтв., 72, 125). Магчыма, запазычанне з літ. pavatušis ’навес над свірнам, клеццю’, якое ўтворана ад запазычанага з польск. pavalas ’столь’ з дапамогай суф. ‑ušis (Фрэнкель, 555).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)