Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рышто́чнік ’званочак’ (Кіс.). Утворана ад рышто́к (гл.), паколькі расліна расце на ўзбоччы дарог, каля вадасцёкавых канаваў.

Рышту́нак ’набор неабходных для працы прыстасаванняў’ (ТСБМ, Гарб.), ст.-бел. рыштунокъ, риштунокъ, ринштунокъ, рынштунокъ ’рыштунак’ (1530). Запазычана праз польск. rynsztunek ’узбраенне’, ’рыштунак’ з ням. Rüstung ’рыштунак’.

Ры́шты ’вышкі ў хляве’ (стол., Нар. сл.). Ад рышт1 (гл.).

Рышчы́ны ’размоклыя хлебныя крошкі ў квасе’, (Цых.). Ад рашчы́на, ро́шчына (гл.).

Рышшыбуня́ць ’раскідаць’ (чавус., Нар. сл.). Утворана ад рас- і шы́бень ’палка’, шыбава́ць ’хутка, жвава, імкліва рухацца’, шыба́ць ’кідаць, шпурляць’, шы́бка ’хутка, шпарка’, шы́бельны ’свавольны’, ’гарэзлівы’.

Рышэлье́ ’ажурная вышыўка’ (ТСБМ), рышылье́ ’від вышыўкі’ (Сцяшк.). З франц. Richelieu — імя кардынала.