Мярзля́к, мерзля́к ’чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу’, ’мёрзлы прадмет’, ’замёрзлы выступ гразі’, ’лядзяк’ (ТСБМ, Шат., Ян.; клец., Нар. лекс.; смарг., Сл. ПЗБ), мярзьля́чча ’мёрзлыя камякі’, ’мёрзлая гародніна’ (Бяльк., Растарг., ТС). Да мёрзлы < мерзнуць (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.
Мярзота ’подласць, погань’, ’тое, што выклікае агіду’, мярзлотнік ’нягоднік’ (ТСБМ, Нар. Гом.), капыл. мярзотка ’нягодніца, благая жанчына’ (Жыв. сл.). Укр. мерзота ’тс’, славен. mersota ’агіда’, серб.-харв. мрзота. Магчыма, прасл. mьrzota. Гл. мярза́вы.
◎ Мярзя́чка ’дрыжыкі, калоціць’ (Нас.). Да мярэявы (гл.).
◎ Мярка́с ’мерка’ ў прымаўцы: чаркас, мяркас ’чырканём па мерцы’ (Нас.). Жартаўлівае (экспрэсіўнае) утварэнне ад мераць і суфікса ‑ас (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62).
◎ Мярка́цыя ’разгляд, разлік’ (Нас.). Да меркицыя (гл.).
◎ Мярка́ць ’сцямнецца’, ’цямнець’ (Уласт), рус. арханг. меркить ’тс’. Да змрок (гл.), змяркицца. Адсутнасць зваротнай часціцы -ца, магчыма, пад уплывам балтыйскага субстрату, параўн. літ. brėkšti, temti, ztėjuoti ’тс’.
◎ *Мя́ркаць, муркаць ’мяўкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, пад уплывам міркітаваць у лексемы мяўкаць ‑ў‑ > ‑р‑‑
◎ Мярлі́н, мярлюй ’мешкаваты, непаваротлівы чалавек’ (Касп.). Утворана ад (па‑)мёрлы < ст.‑рус. мьрлъ < пргсл. тьгеії. Суфікс ‑ін‑ > магчыма, балтыйскага паходжання.
◎ Мярлі́на (груб.) ’соня’ (ушац., Нар. сл.). Да па‑міриць (гл.), ст.-рус. мьрлъ ’мёрлы’.
*Мярлі́ны, мерлі́ны, мырлы́ны ’першая частка хаўтурнага абраду, калі нябожчык ляжыць у хаце’ (Клім.), ’пахаванне’ (маст., свісл., Сл. ПЗБ), ’хаўтуры, пахаванне і жалобная вячэра па нябожчыку’ (хойн., свісл., Шатал.), ’жалобны дзень’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ‑мёрлы < ме́рці (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка мьрлъ і суфікса ‑ін‑ы (як і ў іншых назвах традыцыйных свят і абрадаў). Гл. таксама мерлі́ны.
Мярло 1, мірло (груб.) ’бярлога, пасцель’, мярлог, мярлох, мярлога ’бярлога мядзведзя, ваўка, ліса’, ’месца, дзе ляжыць жывёла’, ’лагво, лежа, пасцель звера’, паст. ’подсціл’ (Нас., Грыг., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Касп., Бяльк., Растарг.; слаўг., Яшк.; полац., Хрэст. дыял.), арш. ’месца на раллі, на пяску, дзе ляжаў звер або качаўся конь’ (Яшк.), ’гняздо’ (дрыс., КЭС). Да бярлога (гл.). Паводле Карскага (1, 328), у дадзеным выпадку мае месца народнае пераасэнсаванне.
Мярло 2 (груб.) ’ненасытнае стварэнне’ (мсцісл., З нар. сл.), ’ненасытны, прагны чалавек’ (гор., Мат. Маг.), ’абжора’ (Юрч. Фраз. 3). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем з рус. тул. мурле́ ’шчокі’, ст.-рус. мурлетка ’тоўсты, тлусты твар’, сіб. мурло ’пыса жывёлы’.