Прыцы́ганы ’змораны’ (чэрв., Жд. 3). Прэфіксальнае ўтварэнне ад цы́гаць ’бегаць, цягацца’ (гл.).
Прыцыга́р ’партсігар’ (Мат. Гом.). Пераробка слова партсігар (гл.) шляхам збліжэння да цыга́ра, цыга́рка (гл.).
Прыць ’імклівасць, шпаркасць’ (Нас., Ласт.); ’крутасць, стромкасць, круча’ (Ласт.), прыт ’жвавасць, рухлівасць’ (Бяльк.), рус. прыть ’тс’. Прасл. *prytь > бяссуфікснае вытворнае ад *prъtiti, *pryt(j)ati ’рухацца, корпацца, узнімацца’ (Варбат, Этимология–1971, 10; яе ж, Слав. языкозн., XII, 119), прадстаўленага ў беларускай мове, відаць, толькі палес. пры́тыты (гл. пры́тыць). Праблематычным з’яўляецца далучэнне сюды спріт ’спрыт, жвавасць’ (Бяльк.), а таксама рэканструкцыя ў якасці зыходнай для рус. прыть і бел. прыць формы *sprytъ, крыніцай якой лічыцца гоц. *sprūti < sprauto ’хутка’, параўн. ст.-англ. sprūtan ’даваць парасткі, развівацца’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 16–17); сумненні на гэты конт у Смулковай (Бел.-польск. ізал., 118–120). Аб серб.-харв. pȑtiti гл. Глухак, 507. Гл. таксама пры́тны, пры́ткі.
◎ Пры́цьма, прыцьмом, прыцьмелі ’аніяк, зусім’ (ТС), прыть‑ MÓM ’поўнасцю, абсалютна’ (Клім.); параўн. укр. притьма, притьмом, притьмо ’як мага хутчэй, неадкладна’; ’надта, моцна, настойліва’; ’зусім, цалкам, поўнасцю, абсалютна, якраз, абавязкова, сапраўды’; ’канчаткова; напэўна, беспамылкова’, рус. дыял. притмом ’раптоўна, неадкладна, немінуча’. Усходнеславянскія арэальныя ўтварэнні на базе *pritęti (гл. прыцяць, цяць), для якіх рэканструюецца праформа *priіьп‑то (Карскі 2 — З, 67; Люканен, Восточнослав. и общ. яз., 119). Формы, што ўзыходзяць да Тв. скл., узніклі на аснове ўспрымання прыцьма як назоўніка або па аналогіі з іншымі прыслоўямі тыпу пры‑ цемкам, параўн. прыгнём ’змярканне’ (Нас.), прытьмом ’вечарам, на змярканні’ (Сл. Брэс.). Не выключаны ўплыў аналагічных формаў прыслоўяў ад прыць, прытны (гл.), параўн. прытном ’вельмі часта; усутыч’ (Стан.), прытнём ’хутка’ (З жыцця).
◎ Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзі — вот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус. смал. притю- жить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.
◎ Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.
◎ Прыцю́хацца ’стаміцца ад беганіны’ (Нас.), прыцюхкацца, пріцюхацца, пріцёхацца ’стаміцца ў выніку аднастайных рухаў, хады’, ’прывалачыся’ (узд., Жд. 3; мсцісл., З нар. сл.). Да цюхаць (гл.).
◎ *Прыцю́цькаваты, прыцюцьковаты ’прыдуркаваты’ (ТС). Параўн. укр. прицу́цуватий ’дурнаваты’, што выводзіцца з вы-клічніка цу‑цу́ для выражэння здзіўлення, расчаравання (ЕСУМ, 4, 583); гл. аналагічны беларускі выклічнік цю‑цю.
◎ Прыцю́цькацца ’прытуліцца, прылашчыцца’ (полац., Нар. лекс.). Рус. варонеж. притютюкаться ’прытуліцца; сцішыцца, супакоіцца’. Гукаперайманне; у аснове дзеяслоў, што ўзыходзіць да выклічніка цю‑цю (падзыўныя словы для сабакі), або назоўнік цюцька (гл.).
◎ Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пры- цягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус. притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг. притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.