Прыто́лічны (прыто́лычны) ’суседні’ (Булг.). Няясна.
Прыто́мны ’які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп.), ’які прысутнічаў пры пэўнай падзеі; сведка’ (Нас., Ласт., Яруш., Касп.), ’які мае прыстанішча, прытулак; які супакоіўся на месцы’ (Нік. Очерки), ст.-бел. притомный ’свядомы, прысутны’ (Ст.-бел. лексікон); притомные часы ’ў тыя часы’ (там жа). Укр. прито́мний ’свядомы, прысутны’, польск. przytomny ’тс’, чэш. přítomný ’прысутны’, славац. prítomný ’прысутны, наяўны’, в.-луж. přitomny, н.-луж. pśitomny ’тс’. Слова ўтворана на базе словазлучэння пры том ’той, які быў пры тым, сведка’ (Брукнер, 682; Махэк₂, 495; ЕСУМ, 4, 581). Ва ўсходнеславянскіх мовах — праз польскую з чэшскай (Банькоўскі, 2, 953), параўн., аднак, пато́мны (гл.).
Прыто́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).
Прыто́хнуць, прыто́хнуцца ’атрымаць тухлы, затхлы пах’ (Нас.), прыто́хлы ’які сапсаваўся ад цяжкага паветра, затхлы’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, да незафіксаванага *то́хнуць.
Прытрапячы́ць ’узбіць (падушку)’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да трапа́ць (гл.).
Прытро́нціць ’прыгразіць’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. trącíć ’штурхаць, піхаць’.
Прыту́га 1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).
Прыт́уга 2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).
*Прыту́жна, прыту́жно ’пільна, старанна, шчыра, уважліва’ (лельч., Нар. лекс.; ТС), прыту́жны ’заўзяты’ (ТС); сюды ж, відаць, прыту́жны ’моцны (мароз)’ (стол., ЛА, 2). Відаць, вытворнае ад прытужаць ’ціснуць, гнясці’ (Ласт.), гл. наступнае слова.
Прыту́жнік, пріту́жнік, прытужа́льнік, прітужа́льнік ’кій, які ўтрымлівае кола задняга навоя’ (Інстр. 2; жлоб., Мат. Гом.; ЛА, 4). Дэрыват ад прытужпы < прытужыць < тужыць (гл. тугі́, цягну́ць).
Прыту́каць ’аглушаць заўсёднай лаянкай; прымушаць лаянкай да працы’ (Нас.), ’прымусіць (настойлівымі патрабаваннямі)’ (Мат. Маг., Юрч. СНС), прытука́ць, прытуха́ць ’абгаворваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приту́кивать ’лаяць каго-небудзь, прымушаючы працаваць’. Да ту́каць (гл.).