Прыту́га 1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга 2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)