Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв. прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.
Прыстарані́цца ’знайсці прытулак’ (лях., Сл. ПЗБ). Да старана́ (гл.).
*Прыстарані́ць, прыстороні́ць ’прыбраць’ (ТС). Да старана́ (гл.).
Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).
*Пры́старч, пры́сторч ’абламаны пень’ (Клім.), при́сторч ’бадылле’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Гл. старч, сторч.
Прыстарэ́каць ’марудзіць з работаю за размоваю’ (Бяльк.), прыстарэ́ка ’жарт’ (Касп.). Гл. прастарэ́ка.
Прыстасава́ць ’зрабіць прыгодным, прымасціць, прыладзіць, прымеркаваць’ (ТСБМ), прыстасова́ты ’тс’ (кам., Жыв. НС). З польск. przystosować (się) ’прыспасобіць, прымяніць’. Гл. яшчэ стасу́нкі.
Прыста́ўка 1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.
Прыста́ўка 2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.
Прыстаўля́цца ’прыкідвацца, строіць з сябе п’янага’ (Ян.). Укр. дыял. приставля́тися ’прыкідвацца кім-небудзь, выдаваць сябе за каго-небудзь’. Параўн. выстаўля́цца ’тс’, што да ста́віць, ста́віцца (гл.).
Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.