Ке́ўляць ’ледзь жыць, ледзь дыхаць, вельмі нядужаць’ (Янк. I, Мат. Гом.), ’есці без апетыту’ (З нар. сл.). Гл. кеўлець. Лаўчутэ (Балтизмы, 113) разглядае слова як балтызм. Пры гэтым яна спасылаецца на такія літоўскія прыклады, як kiáulioti ’гадзіць, паскудзіць, швэндацца’, kiáuliotis ’свінячыць, бадзяцца’, якія паходзяць ад kiãule ’свіння’. Трэба адзначыць, што прыведзеныя прыклады семантычна не адпавядаюць беларускім словам, для якіх дамінантным значэннем было б ’нядужаць, слабець’. Можна, аднак, маючы на ўвазе ў аналагічных выпадках невядомую ўсходнебалтыйскую крыніцу, дапусціць наступныя семантычныя пераходы: ’швэндацца, бадзяцца’ > ’марудна рухацца’ > ’слабець, нядужаць’.
◎ Ке́ўцаць ’пэцкаць’ (Мат. Гом.). Да квецаць (гл.). Кантамінацыя з кеўзаць (гл.).
◎ Ке́ўчыць ’жаваць, камячыць’ (Жыв. сл.). Гукапераймаль нае з метатэзай да чаўкаць (гл.).
◎ Кехе-кехе гукапераймальнае пра курэй (ЭШ, рук.).
◎ Ке́ца ’няўмека’ (Нар. лекс.). Гл. кецала.
◎ Ке́цала ’пэцкаць’ (Нар. лекс.). Да квэцаць (гл.). Параўн. укр. кецяти ’пэцкаць’.
Ке́цка ’торбачка’ (Сцяшк. Сл.). Ад кеска, кеса (гл.).
◎ Ке́ча ’гронка, корч цыбулі, суквецце’ (Сл. паўн.-зах.). Дабыць, праз незасведчаную форму *кича (< прасл. kyča < kytja) да ніта (гл.). Параўн. укр. кетяг ’грона’ і китяг ’тс’ (ЕСУМ, 2, 427). Каранёвае е другаснае на месцы і (Oi).
Ке́шкацца ’доўга займацца з чым-небудзь, марудна рабіць што-небудзь; корпацца’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Бяльк.). У адпаведнасці са Сл. паўн.-зах., 458–459 запазычана з літ. teškéntis ’плёскацца, забаўляцца, пэцкацца ў лужыне’. Лаўчутэ (Балтизмы, 67) прытрымліваецца іншай версіі. Слова таксама разглядаецца як балтызм, але ў якасці крыніцы адзначаюцца лат. kęskât ’прагна есці, пэцкацца, марудзіцца’, kęska ’неахайнік’. Ненадзейна.