◎ Ні́чкам (нічком) ’ніц, тварам уніз’ (ТС), рус. панком ’тс’, серб.-харв. ничке̏ ’тс’, макед. начко, ничком ’тс’, балг. ничком ’тс’. Да пікаць (*nikati©); на базе значэння ’схіляць галаву, нахіляцца’, параўн. серб.-харв. ником ’тварам уніз’, збліжана з ніц© (*пісь), ніцком, ’ніц, тварам уніз’ (ТС), параўн. ніцам (гл.). Такога ж паходжання ніцма ’тс’ (Нас.), суадноснае з ніцма (гл.). Гл. Фасмер, 3, 76.
◎ Нічко́м ’моўчкі’: Я «я ныю, сяджу нічком (люб., Сл. ПЗБ). Ад нішкам ’тс’ пад уплывам нічком, нічкам ’тварам уніз’, або ў выніку разпадабнення ‑шк‑ > ‑чк‑, параўн. таксама ўкр. нишком ’уніз тварам’.
Нічо́га ’нічога; нядрэнна; абы-як’ (Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’нічога, нішто сабе’ (Ян.), нычо́го ’дрэнна, нічога’ (Клім.), нічаго́ ’нічога, так сабе’ (Бяльк.), нічо́го ’нічога’ (Сцяшк.), укр. нічо́го ’нічога’, рус. ничего́ ’нічога; зусім; так сабе’, польск. рэдка niczego ’нічога; зусім’, чэш. ničeho ’нічога’, славац. ničoho ’тс’, в.-луж. ničeho, ničoho ’тс’, серб.-харв. nȉčego ’тс’. Пераважна паўн.-слав. утварэнне з *ni (адмоўе) і *čego (пытальны займеннік), гл. што. Экспрэсіўныя дэрываты: нічо́гачка, нічо́гачкі (Яўс., Нас.), нічагу́сі (⁺ні‑чаго‑сі, гл. сёй), нічогу́сенькі (ТС), нічагу́сенька, нічагусенькі, нічоге́нькі (Нас., Касп., Ян.), нічагу́ські (Сл. ПЗБ), нічагуткі (⁺ні‑чаго‑т‑кі, Бяльк.), нычогутько (⁺ні‑чого‑ти‑ко, гл. той, Клім.), нічаге́нечкі (Мат. Маг.). Развіццё семантыкі ад нейтральнага ’нічога’ да рознай градацыі адмоўных значэнняў на падставе спалучэнняў нічога дрэннага, нічога асаблівага ’так сабе, нядрэнна’, да нічога добрага ’абы-як, дрэнна’.
◎ Нічо́гі ’нядрэнны; дрэнны; слабы здароўем’ (Сл. ПЗБ), ’слабы, малавартасны (пра неадушаўлёныя прадметы), слабы здароўем (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк. 1), ’дрэнны, кепскі, паганы, шкодны, шкадлівы; непрыдатны, няўдалы, благі, нікуды не варты; слабы, кволы’ (ТС), ’нікчэмны’ (Сцяшк. Сл.), ’прыгожы; слабы здароўем; нікудышны’ (Мат. Гом.), нычбгы, нычогый ’дрэнны, кепскі’ (бяроз., Шатал.), нічогій ’дрэнны, нікчэмны’ (Доўн.-Зап. ПП), укр. нічогий ’кепскаваты; ніштаваты’. Прыметнік ад нічога (гл.), семантыка пераважна адмоўнага плану на аснове ўсяго спектра значэнняў зыходнага слова, параўн. таксама вытворнае нічогбу́ка ’вельмі дрэнны чалавек’ (ТС).
Ні́ша ’выемка ў сцяне’ (ТСБМ). З ням. Nische ’тс’, відаць, праз. рус. ни́ша ’тс’.
Ні́шкам ’цішком; употай’ (Сл. ПЗБ), ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішком ’моўчкі’ (Мат. Гом., Маш.), ’без гуку, ціха, шэптам; употай, незаўважальна; знянацку, нечакана’ (ТС), ны́шком ’ціха, моўчкі’ (Клім.; пін., Жыв. сл.), дэрываты — ні́шка ’цішком, спадцішка’ (ТС), ні́шкі ’тс’ (Мат. Гом.), ні́шачкам ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішчачком ’крадучыся’ (ст.-дарож., Нар. сл.), ні́шчачком ’моўчкі’ (Сл. ПЗБ), укр. нишком ’ціха, употай, шэптам’, рус. ни́шком, нишко́м ’паціху, моўчкі, патаемна; схіляючыся да зямлі, уніз’. Відаць, аднаго паходжання з нішкнуць (гл.); для слоў са значэннем ’употай, незаўважальна, знянацку; крадучыся’ не выключаны ўплыў ні́чкам ’нахіліўшыся тварам уніз’, параўн. таксама балг. дыял. ни́ша се ’прыгнуўшыся, каб ніхто не бачыў; ісці прыгнуўшыся’ і нішковаць ’падкрадвацца, цікаваць спадцішка’ (ТС).
◎ Нішкара́дзіна ’няўклюда’ (лід., Сл. ПЗБ). Відаць, да шкараць (< шкарадзь?), ’дрэнь, брыда’, шкаратны (< шкарадны) ’брыдкі, агідны’; ні (не?) мае ўзмацняльны характар.
◎ Нішкарэ́йда ’няўклюда’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да шнараць (шкарадзь) ’дрэнь, брыда’ з рэдкім суфіксам ‑эйда.
Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).
Ніштава́ты ’нядрэнны, добры’ (Бір. дыс.). Гл. нішто́.