Нічо́га ’нічога; нядрэнна; абы-як’ (Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’нічога, нішто сабе’ (Ян.), нычо́го ’дрэнна, нічога’ (Клім.), нічаго́ ’нічога, так сабе’ (Бяльк.), нічо́го ’нічога’ (Сцяшк.), укр. нічо́го ’нічога’, рус. ничего́ ’нічога; зусім; так сабе’, польск. рэдка niczego ’нічога; зусім’, чэш. ničeho ’нічога’, славац. ničoho ’тс’, в.-луж. ničeho, ničoho ’тс’, серб.-харв. nȉčego ’тс’. Пераважна паўн.-слав. утварэнне з *ni (адмоўе) і *čego (пытальны займеннік), гл. што. Экспрэсіўныя дэрываты: нічо́гачка, нічо́гачкі (Яўс., Нас.), нічагу́сі (⁺ні‑чаго‑сі, гл. сёй), нічогу́сенькі (ТС), нічагу́сенька, нічагусенькі, нічоге́нькі (Нас., Касп., Ян.), нічагу́ські (Сл. ПЗБ), нічагуткі (⁺ні‑чаго‑т‑кі, Бяльк.), нычогутько (⁺ні‑чого‑ти‑ко, гл. той, Клім.), нічаге́нечкі (Мат. Маг.). Развіццё семантыкі ад нейтральнага ’нічога’ да рознай градацыі адмоўных значэнняў на падставе спалучэнняў нічога дрэннага, нічога асаблівага ’так сабе, нядрэнна’, да нічога добрага ’абы-як, дрэнна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)