ХВЕДАРО́ВІЧ Мікола (сапр.Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч; 6.4.1904, г. Капыль Мінскай вобл. — 20.8.1981),
бел. паэт, празаік, перакладчык. Брат Н.Чарнушэвіча. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Партыйны работнік» і «Бальшавік Беларусі» (1929—32), «Чырвоная Беларусь» (1932—33), «Полымя рэвалюцыі» (1934—37). Чл. аб’яднанняў «Маладняк», БелАПП. У 1938 рэпрэсіраваны, у 1940 асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. З 1946 працаваў у г. Каршы (Узбекістан). Паўторна арыштаваны ў 1949 і сасланы ў г. Енісейск Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956 вярнуўся ў Мінск. Друкаваўся з 1924. Першы зб. паэзіі «Настроі» (1929). У паэт.кн. «Баявыя песні», «Рытмы» (абедзве 1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Зоркі на камені» (1968) рамантыка грамадз. вайны. Асаблівасці яго паэт. манеры — публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Споведзь перад будучыняй» (1978), кніг нарысаў і ўспамінаў пра бел. пісьменнікаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выд. 1977), «Незабыўнае» (1976). Пісаў для дзяцей («Сонечны зайчык», 1961; «Лясныя званочкі», 1968; «Крылы», 1973). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Пушкіна, Э.Багрыцкага, раман А.Фадзеева «Апошні з удэге» (1935, з А.Звонакам), паэму Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1966, са Звонакам), раман У.Кочатава «Браты Яршовы» (1960, з І.Грамовічам), зб. Ш.Пецёфі «Ліра і меч» (1971), вершы ўкр. і інш. паэтаў. Некат. вершы Х. пакладзены на музыку.