фармацыя карэнных хвойных лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае хвоя. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, таксама ў гарах Паўд. паўшар’я. У свеце займаюць плошчу каля 325 млн.га.
На Беларусі займаюць 3940 тыс.га. або 50,2% плошчы лясоў. Пашыраны ва ўсіх геабат. падзонах, акругах і раёнах. Амплітуда глебавых умоў шырокая — ад сухіх пясчаных глеб да вярховых балот. Дрэвастоі Х.л. складаюцца з хвоі звычайнай з нязначным дамешкам бярозы павіслай, асіны і елкі. Прадукцыйнасць насаджэнняў ад Ia да Va класаў банітэту. Сярэдні запас спелага (80-гадовага) дрэвастою 200—220 м³/га. У межах фармацыі Х.л. вылучаюць 4 асн. эдафічна спалучаныя субфармацыі: монадамінантныя хвойнікі (бары), ялова-хваёвыя лясы (субары), дубова-хваёвыя і балотныя хвойнікі. Вылучаюць 12 тыпаў Х.л.: імшыстыя (42,1% пл. Х.л.), верасовыя (19,7%), чарнічныя (12,8%), даўгамошныя (5,1%), арляковыя (4,1%), бруснічныя (2,9%), багуновыя (2.6%), сфагнавыя (2,4%), лішайнікавыя (2,4%), асакова-сфагнавыя (2,2%), кіслічныя (2,1%), асаковыя (1,6%). Даюць высакаякасную драўніну, выкарыстоўваюцца для атрымання жывіцы, з’яўляюцца месцам пражывання дзікіх звяроў і птушак. Маюць важнае вода- і глебаахоўнае, санітарна-гігіенічнае значэнне.
Літ.:
Юркевич И.Д., Ловчий Н.Ф. Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984;
Ловчий Н.Ф. Экологический анализ структуры и продуктивности сосновых лесов Беларуси. Мн., 1999.
эфірны алей, які атрымліваюць з ігліцы і маладых галінак хвоі звычайнай.
Празрыстая масляністая вадкасць жоўта-зялёнага колеру з прыемным пахам. Шчыльнасць 880—920 кг/м³, дрэнна раствараецца у вадзе, добра — у этаноле, эфіры, бензіне. Мае ў сабе пераважна монатэрпенавыя спірты і іх складаныя эфіры. Выкарыстоўваецца ў сінтэзе лек. сродкаў, пры вырабе мыла. дэзадарантаў і інш. прэпаратаў быт. хіміі.
1) у акустыцы — удзельны акустычны імпеданс (комплекснае супраціўленне) асяроддзя для плоскіх хваль. Вызначае ўмовы адбіцця і пераламлення хваль на мяжы асяроддзя.
Для газападобнага ці вадкага асяроддзя Х.с. роўнае адносінам гукавога ціску ў бягучай плоскай хвалі да вагальнай скорасці — скорасці (адносна асяроддзя) часціц, якія пры праходжанні хвалі вагаюцца каля становішча раўнавагі. Для неабмежаванага цвёрдага асяроддзя або стрыжня Х.с. выражаецца праз адносіны напружання механічнага да вагальнай скорасці часціц асяроддзя.
2) У газавай дынаміцы — аэрагідрадынамічнае супраціўленне (гл.Гідрадынамічнае супраціўленне), якое ўзнікла пры звышгукавым цячэнні газу адносна цела. Абумоўлена стратамі энергіі на ўтварэнне ўдарных хваль. Х.с. для цяжкай вадкасці — складальныя сілы супраціўлення вадкасці руху цела. Узнікае, калі цела рухаецца каля свабоднай паверхні вадкасці ці паверхні падзелу вадкасцей з рознымі шчыльнасцямі. Абумоўлена ўтварэннем рухомым целам паверхневых хваль.
3) У электратэхніцы — адносіны напружання да сілы току ў пунктах лініі (напр., доўгай лініі), па якой распаўсюджваюцца эл.-магн. хвалі. Для павелічэння ккдз такой лініі яе нагрузку робяць роўнай (ці блізкай) да Х.с.
лінейнае аднароднае дыферэнцыяльнае ўраўненне з частковымі вытворнымі, якое апісвае распаўсюджванне хваль у асяроддзі.
Дая аднароднага і ізатропнага асяроддзя і малых (гарманічных) узбурэнняў Х.ў. мае выгляд:
, дзе
— Лапласа аператар, x, y, z — прасторавыя дэкартавы каардынаты, u = u (x, y, z, t) — функцыя, якая характарызуе ўзбурэнне асяроддзя ў пункце з каардынатамі x, y, z у момант часу t, c — параметр з размернасцю скорасці. Х.ў. апісвае амаль усе малыя ваганні ў размеркаваных мех. сістэмах (падоўжныя гукавыя ваганні ў газе, вадкасці і цвёрдым целе, папярочныя ваганні струны, хвалі на паверхні вады), а таксама многія эл.-магн. і аптычныя з’явы. У квантавай механіцы Х.ў. наз.Шродынгера ўраўненнем.
раздзел фізічнай оптыкі, у якім вывучаюцца аптычныя з’явы, абумоўленыя хвалевай прыродай святла.
Уяўленні аб хвалевым характары распаўсюджвання святла з’явіліся ў работах К.Гюйгенса, далей развіты ў даследаваннях Т.Юнга, А.Фрэнеля, Д.Араго і інш., што дазволіла тлумачыць інтэрферэнцыю святла, дыфракцыю святла, вызначыць даўжыню яго хвалі, устанавіць папярочнасць светлавых хваль і інш.Эл.-магн. тэорыя святла, створаная Дж.Максвелам, растлумачыла палярызацыю святла і колькасныя суадносіны пры пераходзе святла з аднаго празрыстага дыэлектрыка ў другі (гл.Фрэнеля формулы). Спалучэнне гэтай тэорыі з мадэльнымі ўяўленнямі электроннай тэорыі растлумачыла дысперсію хваль і інш. эфекты. Абмежаванні дастасаванняў Х.о. выявіліся ў даследаваннях па раўнаважным цеплавым выпрамяненні і фотаэфекце, што прывяло да стварэння квантавай механікі і ўстанаўлення карпускулярна-хвалевага дуалізму.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Основные представления оптич. науки на пороге XX в. Мн., 1989.
паверхня. ва ўсіх пунктах якой хваля мае ў дадзены момант часу аднолькавую фазу. У ізатропным асяроддзі напрамак распаўсюджвання патоку энергіі (гл.Умава вектар) супадае з нармаллю да Х.п. Форма Х.п. залежыць ад умоў узнікнення і распаўсюджвання хваль. У найпрасцейшых выпадках — плоскасці (гл.Плоская хваля), сферы (гл.Сферычная хваля) ці цыліндры (гл.Цыліндрычная хваля). У оптыцы Х.п. наз.фронтам хвалі.
механічная перадача, у якой вярчэнне ад аднаго звяна да другога перадаецца з дапамогай хваль дэфармацыі, што ўзбуджаюцца ў гібкім элеменце. Бываюць зубчастыя, фрыкцыйныя, вінтавыя і інш.
У найб. пашыраных зубчастых Х.п. пры вярчэнні т. зв. генератара ў гнуткім зубчастым коле ўзбуджаюцца бягучыя хвалі дэфармацыі, у вяршынях якіх зубы гнуткага кола ўваходзяць у зачапленне з зубамі жорсткага. У фрыкцыйных Х.п. перадача ўздзеяння ажыццяўляецца з выкарыстаннем сіл трэння. Пашыраны двуххвалевыя (з дэфармаваннем гнуткага элемента ў 2 месцах), а таксама адна-, трох- і мнагахвалевыя перадачы. Выкарыстоўваюцца ў авіяц. тэхніцы, буд. і грузападымальных машынах, станках, канвеерах і інш.
камплексная функцыя, якая поўнасцю апісвае стан мікрачасціцы (электрона, атама, малекулы і інш.) або інш. квантавамех. сістэмы (напр., крышталя); рашэнне Шродынгера ўраўнення.
Дазваляе вызначыць імавернасці і сярэднія значэнні фіз. велічынь, якія характарызуюць стан сістэмы. Напр., квадрат модуля Х.ф. роўны імавернасці (ці шчыльнасці імавернасці) таго, што гэтыя велічыні прымаюць пэўныя значэнні (або знаходзяцца ў пэўных інтэрвалах значэнняў). Х.ф. таксама часта наз. амплітудай імавернасці. Для Х.ф. выконваецца суперпазіцыі прынцып: калі сістэма можа знаходзіцца ў станах з Х.ф. ψ1, ψ2, ..., то магчымы стан з Х.ф., роўнай любой лінейнай камбінацыі гэтых функцый. Для сістэм з многіх аднолькавых часціц істотныя ўласцівасці сіметрыі Х.ф., што вызначае статыстыку дадзенай сістэмы часціц (гл.Бозе—Эйнштэйна статыстыка, Фермі—Дзірака статыстыка). Гл. таксама Хвалі дз Бройля.
накіраваная шматвібратарная антэна. Вібратары даўжынёй прыкладна 0,5 даўжыні рабочай радыёхвалі размешчаны адзін за адным на пэўнай адлегласці і замацаваны на метал. стрыжні. Выкарыстоўваецца ў дыяпазонах метровых і дэцыметровых радыёхваль як калектыўная тэлевізійная антэна і ў апаратуры радыёсувязі.