Verbum
анлайнавы слоўнікБеларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuСКЛАДА́НЫ СКАЗ,
поліпрэдыкатыўная сінтаксічная адзінка, арганізаваная з двух і больш простых сказаў, аб’яднаных у структурнае, сэнсавае і інтанацыйнае адзінства. У С.с. простыя сказы страчваюць уласцівую ім
Паводле сродкаў сувязі С.с. падзяляюцца на злучнікавыя, бяззлучнікавыя і камбінаваныя. Сярод злучнікавых вылучаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы. У складаназлучаных сказах прэдыкатыўныя часткі сінтаксічна раўнапраўныя, аб’яднаны злучальнымі злучнікамі і выражаюць спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і розныя віды далучальных адносін: «Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна» (Я.Купала). У адпаведнасці з будовай і характарам выражаных адносін складаназлучаныя сказы могуць мець адкрытую або закрытую структуру. У складаназалежных сказах прэдыкатыўныя часткі сінтаксічна нераўнапраўныя, аб’яднаны падпарадкавальнымі злучнікамі і выражаюць працэсуальныя, суб’ектныя, аб’ектныя, атрыбутыўныя і розныя віды акалічнасных адносін: «Пад акном роўна шумелі старыя ліпы, якія жывой сцяной акружалі сад» (І.Шамякін). Незалежна ад колькасці разнавіднасці прэдыкатыўных частак складаназалежныя сказы заўсёды маюць закрытую структуру. Бяззлучнікавыя С.с. арганізаваны з сінтаксічна раўнапраўных або нераўнапраўных прэдыкатыўных частак, аб’яднаных бяззлучнікавай сувяззю, якая рэалізуецца інтанацыяй, парадкам слоў, трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў і
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс.
Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя.
Л.І.Бурак.
СКЛАДАПАДЗЕ́Л,
вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў. Пры ўспрыманні слова на слых колькасць складоў у ім вызначаецца лёгка, аднак межы паміж імі могуць расстаўляцца па-рознаму. На пісьме С. ужываецца для правільнага пераносу частак слоў. С. адбываецца паводле
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1.
Г.В.Лосік.
СКЛА́ДЗЕНЬ,
складны абраз, або т.зв. машчавік з двух (дыпціх), трох (трыпціх) ці больш (паліпціх) частак-створак. Выконваецца ў тэхніках тэмпернага жывапісу, разьбы па косці або дрэве, у метале з выкарыстаннем чаканкі, філіграні, эмалі і інш.
Жывапісныя С. належаць да
На Беларусі С. меў
СКЛА́ДКАВАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
сукупнасць складак горных парод розных участкаў зямной кары (
СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ ПАЎДНЁВА-АМЕРЫКА́НСКІХ КАРДЫЛЬЕ́Р,
частка складанага рухомага Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса зямной кары, якая акаймоўвае
Развіваецца з позняга пратэразою.
В.М.Губін.
СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ ПАЎНО́ЧНА-АМЕРЫКА́НСКІХ КАРДЫЛЬЕ́РАЎ,
частка складанага рухомага Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса зямной кары, выцягнутая ўздоўж
Міягеасінкліналь з позняй юры (невадыйская эпоха) уцягваецца ў інтэнсіўныя складкава-насоўныя дэфармацыі. У канцы мелу —
В.М.Губін.
СКЛА́ДКІ
структурныя формы зямной кары, утвораныя выгінамі пластоў горных парод без разрыву іх суцэльнасці. Часцей трапляюцца групамі з чаргаваннем дадатных (антыкліналі) і адмоўных (сінкліналі) выгінаў. Маюць элементы: крылы, ядро, замок, восевую паверхню, вось, шарнір, вугал; дадаткова ў антыкліналях — скляпенне, грэбень, перыкліналь; у сінкліналях — мульду, кіль, цэнтрыкліналь. У залежнасці ад механізму
І.В.Клімовіч.
СКЛАДО́ВАЕ ПІСЬМО́,
тып пісьма, у якім паасобныя склады абазначаюцца графічнымі знакамі.
Развілося са
Літ.:
А.М.Булыка.