РУ́СКА-КІТА́ЙСКІЯ ДАГАВО́РЫ,
гл. ў арт. Нерчынскі дагавор 1689, Кяхцінскі дагавор 1727, Айгунскі дагавор 1858, Пекінскі трактат 1860, Пецярбургскі дагавор 1881.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЙНА́ 1492-94,
гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЙНА́ 1500—03,
гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЙНА́ 1507—08,
гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЙНА́ 1512—22,
гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЙНА́ 1534—37,
гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ПО́ЛЬСКАЯ ВАЙНА́ 1632—34,
гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ПО́ЛЬСКАЯ ВАЙНА́ 1654—67,
гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-ПРУ́СКА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1806—07,
вайна паміж 4-й кааліцыяй (склалася ў вер. 1806 з Вялікабрытаніі, Расіі, Прусіі, Саксоніі, Швецыі) і Францыяй (гл. Напалеонаўскія войны). У адказ на ультыматум Прусіі аб адводзе франц. войск за Рэйн армія Напалеона I імгненна ўварвалася ў Саксонію і Прусію. 14 кастр. ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 пруска-саксонскія войскі разбіты. 24 кастр. франц. войскі занялі сталіцу Прусіі Берлін, дзе 21 ліст. Напалеон падпісаў дэкрэт аб кантынентальнай блакадзе Вялікабрытаніі. Потым Напалеон накіраваў свае войскі супраць рас. арміі (3 корпусы, каля 160 тыс. чал., галоўнакамандуючы фельдмаршал М.Ф.Каменскі), якая да гэтага часу сканцэнтравалася ў раёне Пултуск—Астралэнка—Брэст-Літоўск. 28 ліст. французы занялі Варшаву. Паражэнне корпуса маршала Ж.Лана 26 снеж. каля Пултуска прымусіла Напалеона часова прыпыніць наступленне. 1 лют. ён накіраваў свае гал. сілы у напрамку Кёнігсберга, каб абысці левы фланг рас. арміі і потым акружыць яе. 7—8 лют. каля Пройсіш-Эйлаў адбылася бітва, якая сарвала першапачатковыя планы Напалеона. 14 чэрв. франц. войскі перамаглі рас. армію (галоўнакамандуючы з 13 студз. ген. Л.Л.Бенігсен) у бітве пры Фрыдландзе. Гэта прымусіла рас. імператара Аляксандра I падпісаць 7 ліп. з Напалеонам Тыльзіцкі мір 1807. 9 ліп. мірны дагавор з Францыяй падпісала і Прусія.
т. 13, с. 461
РУ́СКА-РУМЫ́НСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1914 Аб дружалюбным нейтралітэце Румыніі ў адносінах да Расіі ў 1-ю сусветную вайну і пашырэнні тэрыторыі Румыніі.
Аформлена шляхам абмену нотамі 1 кастр. паміж міністрам замежных спраў Расіі С.Дз.Сазонавым і рум. пасланнікам у Расіі К.Дыямандзі. Расія абавязвалася процідзейнічаць спробам парушэння тэр. цэласнасці Румыніі, прызнала за ёй «права далучыць населеныя румынамі вобласці Аўстра-Венгерскай манархіі». У Букавіне «Прынцып большасці насельніцтва» павінен быў «служыць падставай для размежавання тэрыторый, што павінны быць далучаны або да Расіі, або да Румыніі». Румынія абавязвалася захоўваць дружалюбны нейтралітэт у адносінах да Расіі.
т. 13, с. 461