РАТЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. ratificatio вырашаны, зацверджаны + facere рабіць). 1) зацвярджэнне вярх. органам улады пэўнай краіны дагавора міжнароднага. заключанага яе ўпаўнаважаным. Р. падлягаюць звычайна найб. важныя міжнар. дагаворы. Канстытуцыі большасці дзяржаў адносяць права Р. міжнар. дагавораў да кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы (з санкцыі вышэйшага заканад. органа або без яе) або непасрэдна да кампетэнцыі вышэйшага заканад. органа. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права Р. міжнар. дагавораў належыць Палаце прадстаўнікоў Нац. сходу.
2) У некаторых краінах (напр., ЗША, Расія і інш.) зацвярджэнне суб’ектамі федэрацыі, рэферэндумам або спецыяльна скліканымі органамі змен ці дапаўненняў да тэксту канстытуцыі, прынятых парламентам краіны.
хімічныя сродкі групы заацыдаў, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння пацукоў. Разнастайныя па хім. будове і біял. уздзеянні. Найб. часта выкарыстоўваюць некат. антыкаагулянты (рэчывы, якія памяншаюць скорасць згусання крыві), асабліва вытворныя кумарыну (зоакумарын, фумарын, ратындан). Дабаўляюць у прынады.
германскі прамысловец, дзярж. дзеяч, публіцыст. Д-рфіз.н. (1889). Сын яўр. прамыслоўца Эміля Р. (1838—1915), які ў 1880-я г.засн. у Германіі Усеагульную эл. кампанію (УЭК). Вучыўся ў Страсбургскім і Берлінскім ун-тах (1886—89). У 1893—99 дырэктар т-ва «Электрахімічныя заводы» ў г. Бітэрфельд. З 1899 чл. праўлення, з 1915 старшыня назіральнага савета УЭК. У 1902—07 уладальнік Берлінскага гандл.т-ва. У 1914—15 кіраўнік аддзела сыравіны Ваен.мін-ва Прусіі. У 1921 міністр аднаўлення. Прыхільнік палітыкі выканання Германіяй умоў Версальскага мірнага дагавора 1919. З лют. 1922 міністр замежных спраў; у час Генуэзскай канферэнцыі 1922 разам з К.А.Віртам падпісаў Рапальскі дагавор 1922 з РСФСР. Аўтар сац. і культ.-філас. артыкулаў (друкаваўся з 1897) і кніг «Да крытыкі часу» (1912), «Да механікі духу» (1913), «Пра будучыя рэчы» (1917), «Новая гаспадарка» (1918). Забіты членамі антысеміцка-праваэкстрэмісцкай арг-цыі.
РА́У ((Rau) Іаганес) (н. 16.1.1931, г. Вуперталь, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў школу кніжнага гандлю ў г. Кёльн (1952). З 1952 чл. Агульнагерм. нар. партыі, у 1957 перайшоў у С.-д. партыю Германіі (СДПГ). З 1958 дэп. ландтага зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. З 1969 обер-бургамістр Вуперталя, з 1970 міністр навукі, у 1978—98 прэм’ер-міністр зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Кандыдат у федэральныя канцлеры на выбарах 1987 і ў федэральныя прэзідэнты ФРГ на выбарах 1994. Старшыня парт. арг-цыі СДПГ у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія (з 1977), нам. федэральнага старшыні СДПГ (1982 — чэрв. 1999). З ліп. 1999 федэральны прэзідэнт ФРГ.
РАУ́ЛЬ ((Raoult) Франсуа Мары) (10.5.1830, Фурн-ан-Веп, Францыя — 1 4.1901),
французскі хімік і фізік Чл.-кар. Парыжскай АН (1890). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Вучыўся ў Парыжскім ун-це. З 1853 выкладаў у розных ліцэях. З 1867 у Грэнобльскім ун-це (з 1870 праф.). Навук. працы па электра- і тэрмахіміі, аналіт. хіміі, даследаванні раствораў. Устанавіў законы, названыя яго імем (гл.Рауля законы), распрацаваў метад крыяскапіі. Аўтар манаграфіі «Крыяскапія» (1901).
Літ.:
Джуа М. История химии: Пер. с итал. М., 1975. С. 404.
колькасныя залежнасці, якія звязваюць канцэнтрацыю раствору з ціскам насычанай пары растваральніку над растворам ці са зменай т-ры кіпення (замярзання) раствору. Сфармуляваныя Ф.М.Раулем у 1882—88 пры даследаванні ўласцівасцей разбаўленых раствораў.
Паводле аднаго з Р.з. адноснае паніжэнне парцыяльнага ціску пары растваральніку над растворам роўнае малярнай долі растворанага рэчыва (xB) : (pA0 − pA)/pA0 = xB, дзе рА — парцыяльны ціск растваральніку, pA0 — ціск насычанай пары чыстага растваральніку. Растворы, для якіх гэты закон выконваецца пры ўсіх канцэнтрацыях для абодвух кампанентаў, наз. ідэальнымі. Паводле 2 інш. Р.з. павышэнне т-ры кіпення ці паніжэнне т-ры замярзання раствору ў параўнанні з адпаведнымі т-рамі для чыстага растваральніку прама прапарцыянальна канцэнтрацыі растворанага рэчыва (гл.Эбуліяскапія, Крыяскапія). Растворы электралітаў не падпарадкоўваюцца Р.з., што абумоўлена электралітычнай дысацыяцыяй.
помнік архітэктуры несапраўднай готыкі каля спарт. комплексу «Раўбічы» (Мінскі р-н). Пабудаваны ў 1858—62 з цэглы на месцы драўлянага касцёла 18 ст. У 1866 ператвораны ў правасл. царкву. У 1880 перад храмам пастаўлены драўляныя званіца і капліца (не захаваліся). У 1975—78 будынак рэстаўрыраваны (арх. Л.Паўлава) і прыстасаваны пад Музей беларускага народнага мастацтва. Манум. 1-нефавы будынак на магутным бутавым цокалі з капліцамі каля алтара. Гал. фасад фланкіраваны 3-яруснымі 8-граннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат’ярусны атыкавы франтон паміж імі падкрэслівае форму стральчатага ўваходнага партала з ганкам з абчасанага каменю. У дэкоры гал. фасада выкарыстаны накладныя 3-ярусныя пілоны з перакінутымі паміж імі стральчатымі броўкамі. Над парталам — гатычнае акно-ружа. Рытм бакавых фасадаў створаны чаргаваннем магутных контрфорсаў і стральчатых аконных праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі.
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.