ПЕ́НЯ (Ігар Аляксандравіч) (н. 29.10.1952, г. Астрахань, Расія),
бел. эстрадны спявак, музыкант (клавішныя інструменты). Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў муз. вучылішча (1973) у г. Днепрапятроўск (Украіна). З 1980 артыст вак.-інстр. ансамбля «Песняры», з 1998 — «Беларускія песняры» пры дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». У рэпертуары бел. народныя песні, творы сучасных, у т. л.бел. (І.Лучанок, У.Мулявін, А.Іваноў, А.Казловіч і інш.), кампазітараў.
манета, грашова-лікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошаў у ВКЛ 14—16 ст. і Рэчы Паспалітай 16—17 ст. У ВКЛ выбівалася ў 1546—63 (маса 0,32 г). Існавалі наміналы ў 1/2 П. (абол) і двайны П. Быў ніжэйшай адзінкай трохступенных сістэм грашовага ліку ў ВКЛ (капа — грош — П., рубель — грош — П.).
ПЕНЯЗЬКО́Ў (Дзмітрый Нікандравіч) (н. 26.9.1922, в. Ляшчынец, цяпер ў межах г. Гомель),
Герой Сав. Саюза. Скончыў Гомельскае пед. вучылішча (1950), ваен.авіяц. вучылішча (1960). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Польшчы. Камандзір роты лейт. П. вызначыўся 20 і 22.4.1945 пры фарсіраванні р. Одэр каля г. Шчэцін (Польшча) і ў баі за вышыню, якую ўтрымліваў адзін агнём з кулямёта да падыходу асн. сіл роты. Да 1947 і ў 1951—69 у Сав. Арміі, потым на адм.-гасп. рабоце.
пратэалітычны фермент страўнікавага соку жывёл і чалавека, які ажыццяўляе расшчапленне бялкоў. Малекулярная маса каля 35 000. Утвараецца ў страўніку ў выглядзе неактыўнага пепсінагену, актывуецца пад уплывам салянай к-ты страўнікавага соку. П. гідралізуе ўнутр. пептыдныя сувязі ў бялках і пептыдах з утварэннем больш простых пептыдаў і свабодных амінакіслот. Прэпарат П. ужываюць пры хваробах страўнікавага тракту.
род няспораўтваральных бактэрый шарападобнай формы. Трапляюцца ў кішачным тракце жывёл і чалавека, экскрэментах, брудзе. Пры пэўных умовах здольныя выклікаць септычныя інфекцыі.
пратэалітычныя ферменты, якія адшчэпліваюць канцавыя амінакіслотныя астаткі ад малекул бялкоў і пептыдаў. У адпаведнасці з характарам уздзеяння на субстраты адрозніваюць амінапептыдазы (адшчэпліваюць амінагрупу), дыпептыдазы (каталізуюць гідроліз дыпептыдаў да свабодных амінакіслот) і карбоксіпептыдазы (адшчэпліваюць карбаксільную групу). У страўнікава-кішачным тракце сумеснае дзеянне групы П. раскладае бялкі ежы да свабодных амінакіслот.
від аміднай сувязі; узнікае ў выніку ўзаемадзеяння α-амінагрупы (—NH2) адной амінакіслаты з α-карбаксільнай групай (—COOH) інш. амінакіслаты. Такія палімерныя малекулы (поліпептыдныя ланцугі) могуць складацца з соцень амінакіслотных звёнаў, а бялковая малекула — з аднаго ці некалькіх поліпептыдных ланцугоў. З’яўляецца адзінай кавалентнай сувяззю, з дапамогай якой амінакіслотныя астаткі злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць каркас бялковай малекулы. Мае (на 40%) характар двайной (спалучанай) сувязі і таму карацей за адзінарную —C—N—сувязь. Часткова спалучаны характар —C—N—сувязі абумоўлівае плоскую канфігурацыю —C(O)—NH—групы (усе 4 атамы знаходзяцца ў адной плоскасці) і існаванне транс- (больш устойлівай) і цысформ. Ферментатыўнае ўтварэнне П.с. ў жывых клетках адбываецца ў працэсе біясінтэзу бялку.
арганічныя рэчывы, якія маюць астаткі аднолькавых або розных амінакіслот, што злучаюцца пептыднай сувяззю. Малекула П. — звычайна лінейны ланцуг з амінагрупай (—NH2) на адным і карбаксільнай групай (—COOH) на другім канцы ланцуга. Бываюць П. з замкнёным ланцугом — цыклапептыды (таксіны, гармоны і антыбіётыкі). Па колькасці амінакіслотных астаткаў адрозніваюць ды-, тры-, тэтрапептыды і г.д., а таксама поліпептыды. Да П. адносяць шэраг біялагічна актыўных рэчываў: глутатыён, анзерын, карназін, некат. гармоны (інсулін, глюкагон, вазапрэсін, аксітацын і інш.). У жывых клетках П. сінтэзуюцца з амінакіслот ці ўтвараюцца пры ферментатыўным расшчапленні бялкоў. Шэраг актыўных П. і іх аналагі атрыманы штучна шляхам хім. сінтэзу. Дасягненні хіміі П. спрыялі вырашэнню некат. праблем біяхіміі і малекулярнай біялогіі (напр., расшыфроўка генет. кода).
пераход у калоідны раствор асадку, што ўтвараецца ў дысперсных сістэмах пры каагуляцыі. Адбываецца пры павышэнні т-ры, выдаленні каагулянтаў прамываннем асадку, увядзенні ў дысперсійнае асяроддзе пептызатараў — паверхнева-актыўных рэчываў ці электралітаў, якія выклікаюць ліяфілізацыю паверхні часцінак дысперснай фазы (гл.Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Выкарыстоўваюць у хім. і харч. вытв-сцях для атрымання вадкіх сістэм з парашкоў і паст. У некаторых выпадках П. непажадана (напр., пры водаачыстцы, асвятленні віна).
выкапнёвыя і сучасныя арганізмы або іх рэшткі, якія пасля смерці пераносяцца з адных месцаў адкладаў у інш. (больш маладыя ці больш старажытныя). На Беларусі выяўлены шматлікія выкапнёвыя расл. і жывёльныя П.а. ў адкладах розных геал.сістэм.Напр., у адкладах дэвону Прыпяцкага прагіну трапляюцца мікрафітафасіліі кембрыю — сілуру, споры і пылок карбону і антрапагену, у адкладах антрапагену — споры дэвону, ледавіковыя фрагменты з акамянеласцямі ардовіку, дэвону і мелу, алювій з канадонтамі дэвону і інш. Такія пераадклады абцяжарваюць дакладную ідэнтыфікацыю геал. ўзросту першапачатковых адкладаў. Вынікі вывучэння П.а. выкарыстоўваюцца ў стратыграфічных, палеаэкалагічных і палеагеагр. даследаваннях. Вывучае П.а. тафаномія.