ПЕПТАКО́КІ (Peptococcus),
род няспораўтваральных бактэрый шарападобнай формы. Трапляюцца ў кішачным тракце жывёл і чалавека, экскрэментах, брудзе. Пры пэўных умовах здольныя выклікаць септычныя інфекцыі.
Клеткі адзінкавыя, у парах, тэтрадах, агрэгатах. Нерухомыя, грамстаноўчыя, аблігатныя (абавязковыя) анаэробы. Валодаюць пратэалітычнай актыўнасцю, раскладаюць
А.І.Ерашоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)