ЖЫГУ́ЛІН (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 1.1.1930, г. Варонеж, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Варонежскі лесатэхн. ін-т (1960). Друкуецца з 1949. У 1949—54 рэпрэсіраваны. Тэмы чалавечай стойкасці, лагерных выпрабаванняў у зб-ках «Рэйкі» (1963), «Памяць» (1964), «Палярныя кветкі» (1966), «Лятучыя дні» (1989). У аўтабіягр. аповесці «Чорныя камяні» (1988) — спроба моладзі супрацьстаяць ідэалогіі сталінскага рэжыму. Філас. роздумам, лірыкай напоўнены паэт.зб-кі «Салавецкая чайка» (1979), «Жыццё, неспадзяваная радасць» (1980), «У надзеі вечнай» (1983) і інш.
Тв.:
Из разных лет, из разных далей. М., 1986;
Стихотворения. М., 1987;
Черные камни. М., 1990.
Літ.:
Лапщиков А.П. Анатолий Жигулин: «Уроки гнева и любви...» М., 1980.
рака ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Ясельда (бас.р. Прыпяць). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 595 км2. Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Заполле Івацэвіцкага р-на, цячэ ў межах паўн.-зах.ч. Прыпяцкага Палесся па забалочанай і лясістай мясцовасці, працякае праз Чорнае воз. (пасля выхаду з яго называецца Дарагабуж). Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 26 км да ўпадзення ў возера каналізаванае.
ЖЫГУНО́Ў (Уладзімір Раманавіч) (н. 9.4.1920, в. Шамаўшчына Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна штурмавога авіяпалка Ж. з 1943 на Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах, зрабіў 194 баявыя вылеты. Удзельнік Курскай бітвы 1943, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пашырэння Сандамірскага плацдарма (Польшча). Да 1960 у Сав. Арміі.
тып кішачнаполасцевых. 4 кл.: гідроідныя, сцыфоідныя, каралавыя паліпы і выкапнёвыя кануляты (Conulata). Каля 9 тыс. сучасных і 20 тыс. вымерлых відаў.
Пашыраны ва ўсіх морах. Ёсць прэснаводныя віды (гідры), у т.л. на Беларусі.
Адзінкавыя або каланіяльныя арганізмы. 2 жыццёвыя формы: прымацоўваюцца да субстрату (паліпы) або плаваюць (медузы). Цела з 2 слаёў — эктадэрмы і энтадэрмы. Паміж імі студзяністападобная мезаглея. У эктадэрме ёсць жыгучыя клеткі. Большасць раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое і бясполае. Кормяцца беспазваночнымі.
клеткі ў покрыўным эпітэліі і ў энтадэрме большасці кішачнаполасцевых, якія выконваюць функцыі нападзення на здабычу, яе ўтрымання і абароны ад ворагаў. Складаюцца з танкасценнай капсулы (нематацысты, кнідацысты), у поласці якой знаходзіцца спіральна закручаная ніць з пераважна ядавітай вадкасцю. На вонкавай паверхні клеткі ёсць нерухомы адчувальны валасок — кнідацыль, дакрананне да якога выклікае раздражненне Ж.к. і выкідванне жыгучай ніці. Укол ніці паралізуе і выклікае гібель дробнай, зрэдку болевы ацёк буйной жывёлы. Пасля выкідвання ніці Ж.к. гінуць.
французскі пісьменнік. Дэбютаваў паэт. «Сшыткамі Андрэ Вальтэра» (1891) і «Вершамі Андрэ Вальтэра» (1892), напісанымі пад уплывам сімвалізму. Апошні стаў вызначальным у аповесцях «Падарожжа Урыяна» і «Вопыт кахання» (абедзве 1893) і асабліва ў тэарэт. «Трактаце пра Нарцыса» (1891). Сталыя проза. і драматургія Ж. адметныя вострай крытыкай маральных асноў і інстытутаў бурж. грамадства, асабліва сям’і і царквы, распрацоўкай новых сюжэтных прыёмаў, уплывам паэтыкі саці — сярэдневяковага фарса; кніга лірычнай прозы «Ежа зямная» (1897), сатыр. аповесць «Кепска прыкаваны Праметэй» (1899) і аповесць «Імараліст» (1902). Вядомасць яму прынеслі раман «Цесная брама» (1909) і аповесць «Ізабель» (1911), у якіх распрацоўваецца тэма барацьбы асобы за права на самавыражэнне. Аўтар рамана «Падзямеллі Ватыкана» (1914) і аповесці «Пастаральная сімфонія» (1919), аб’яднаных рэзкай антыклерыкальнай накіраванасцю, рамана «Фальшываманетчыкі» (1926). Стылістычнай дасканаласцю вылучаецца яго драматургія («Цар Кандаўл», 1901, «Саул», 1903, «Эдып», 1931), «Дзённікі» (т. 1—3, 1939—50), эсеістыка. Нобелеўская прэмія 1947.
Тв.: Рус.пер. — Фальшивомонетчики; Тесные врата. М., 1991; Избр. произв.М., 1993; Избранное. М., 1997.