гарадскі пасёлак, цэнтр Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Друць. За 78 км на ПнЗ ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Талачын на лініі Орша—Мінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. 8,1 тыс.ж. (1998).
Вядома з 16 ст. як прыватнаўласніцкая вёска ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. У 2-й пал. 18 ст. мястэчка (328 ж.), належала гетману ВКЛ М.К.Агінскаму. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) вёска ў Магілёўскім пав. Магілёўскай губ.Рас. імперыі. належала кн. К.Р.Дашкавай. У 1784 у К. 462 ж., 41 двор, вінакурны з-д, палатняная ф-ка. З 1785 мястэчка. У 1880—119 двароў, нар. вучылішча, правасл. царква, яўр. малітоўная школа. 3 млыны, 2—3 кірмашы на год. У пач. 20 ст. ў К. 1.6 тыс.ж., крухмальны з-д, 22 гандл. прадпрыемствы, нар. і царк.-прыходскае вучылішчы. 3 крас. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. З 17.7.1924 да 8.7.1931 і з лют. 1935 цэнтр Круглянскага раёна ў Аршанскай акрузе БССР. З 1925 вёска, 1344 ж., 250 двароў. У 1931—35 К. ў Талачынскім р-не. З 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял.Айч. вайну з 8.7.1941 да 28.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў К. і раёне 3379 чал. Дзейнічала Круглянскае патрыятычнае падполле. У 1959—66 у Бялыніцкім р-не. З 11.3.1967 гар. пасёлак.
Прадпрыемствы лёгкай, харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, школа-інтэрнат, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік падпольшчыкам Вял.Айч. вайны.
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 5,75 км². Схілы катлавіны выш. да 5 4, пад лесам.
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 18 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,27 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 1 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На Пн злучана пратокай з воз. Доўгае. Па берагах возера жывуць бабры.
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Быстрыца, за 38 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,25 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 3 м, пад хмызняком. На ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца.
дрэварэзальны станок з круглай пілой для падоўжанага, папярочнага або змешанага распілоўвання драўніны і драўняных матэрыялаў. Бываюць адна-, двух- і шматпільныя, з аўтам. і ручной падачай матэрыялу (або інструменту). Частата вярчэння піл да 3000 аб/мін і болей.
клас рыбападобных жывёл тыпу хордавых. 2 падкласы: міногі і міксіны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах. Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. На Беларусі 3 віды міног.
Даўж. да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа слізевыдзяляльных залоз. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш. Аб’екты промыслу.
адзін з двух асн. відаў скульптуры, які ў адрозненне ад рэльефу мае 3 вымярэнні, што дае магчымасць аглядаць яе з усіх бакоў. Як правіла, існуе ў выглядзе скульпт. групы, статуі, бюста.
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сечна, за 5 км на Пд ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,4 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі каля 4,9 км. Пл. вадазбору 11,2 км². Схілы катлавіны выш. 3—6 м, пад хмызняком, на У пад лесам. Берагі на У зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыб. 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — гліністымі глеямі. Злучана пратокай з воз. Лескавічы, выцякае ручай у воз. Мошна.
драўляная 8-гранная ў плане вежа ў абарончым дойлідстве зах. і ўсх. славян у 16—17 ст. Часам былі квадратнага сячэння ў 1-м ярусе з 8-граннымі наступнымі ярусамі і высокім шатровым дахам. У Віцебскіх замках 17 ст. былі К.: Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін, Мяшчанскі.
КРУ́ГЛІК (Генадзь Сяргеевіч) (н. 26.1.1937, г.п. Узда Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1976), праф. (1983). Скончыў БДУ (1959). З 1977 у БПА (з 1981 прарэктар), з 1987 дырэктар Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы ў галіне лазернай оптыкі. Распрацаваў метад абагульненага другаснага квантавання, на базе якога створана мадэль калектыўных з’яў у оптыцы, прапанаваў квантава-статыстычную тэорыю кальцавых лазераў.
Тв.:
Коллективные модели квантового γ-генератора // Квантовая электроника и лазерная спектроскопия. Мн., 1974;
Квантово-статистическая теория кольцевых ОКГ. Мн., 1978.