аўтаномная вобласць у цэнтр.ч. Іспаніі. Пл. 94,2 тыс.км². Нас. 2,5 млн.чал. (1991). Уключае правінцыі: Авіла, Бургас, Леон, Паленсія, Саламанка, Сеговія, Сорыя, Вальядалід, Самора. Адм. ц. — г.Вальядалід. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Саламанка, Бургас, Леон. Займае паўн.-зах.ч. пласкагор’я Месета (выш. 800—1200 м). На ўскраінах Іберыйскія, Кантабрыйскія і Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб.р. — Дуэра. Пераважае расліннасць сухіх стэпаў. У гарах участкі лясоў з хвоі, дубу, каштану, хмызнякі, лугі. Найб. развіта арашальнае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, агародніну, тытунь. Садоўніцтва, вінаградарства, вырошчванне аліваў. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Здабыча каменнага вугалю, жал. і цынкавых руд. Прам-сць: харч. (у т. л. вінаробчая), гарбарна-абутковая, металургічная, маш.-буд., металаапр., тэкст., хімічная. У г. Вальядаліду — выплаўка алюмінію і аўтамаб.з-д, вытв-сць угнаенняў. ГЭС на горных рэках. Каля г. Бургас АЭС. Турызм.
КАСТЫЛЬЁНЕ ((Castiglione) Бальдасарэ) (6.12.1478, каля г. Мантуя, Італія — 2.2.1529),
італьянскі пісьменнік, прадстаўнік позняга Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар эклогі «Тырсі» (1506), зборнікаў вершаў, невял. паэм, лац. эпіграм. Найб. вядомы яго трактат «Прыдворны» (кн. 1—2, 1528) — своеасаблівы кодэкс ідэальна выхаванага, усебакова адукаванага і развітога чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Из «Книги о придворном» // Хрестоматия по зарубежной литературе: Эпоха Возрождения. М., 1959. Т. 1.
сярэдневяковы замак, цытадэль з абарончымі сценамі, вежамі, жылымі карпусамі, храмам і ўнутр. дваром. Выконвалі ролю рэгіянальных цэнтраў абароны і місіянерства, былі месцам кірмашоў, збору падаткаў. Будавалі К. звычайна ў цяжкадаступным месцы, каля буйных населеных пунктаў, на мяжы заваяванай тэрыторыі, на гандл. шляхах ці скрыжаваннях стратэг. дарог.
Першыя К. паявіліся ў Стараж. Рыме — невял. прамавугольныя ў плане ўмацаванні, якія спалучалі формы рым.ваен. лагера з рысамі замка. Пасярэдзіне кожнага з 4 бакоў знаходзіліся брамы, што звычайна фланкіраваліся 2 вежамі. Вежы часта ўзводзілі і па вуглах умацавання. Памяшканні для жаўнераў і стайні прымыкалі да ўнутр. бакоў мураваных сцен або схілаў валоў. Пазней форму К. запазычылі візантыйцы і народы Зах. Еўропы. У 12—14 ст. іх узводзілі крыжакі і лівонскія рыцары ў Прыбалтыцы.
На Беларусі К. будавалі ў 13—1-й пал. 14 ст. для абароны ад крыжакоў. Яны адрозніваліся ад крыжацкіх большымі памерамі, узводзілі іх на невял. пясчаных выспах, ці штучных насыпах. Уяўлялі сабой пляцоўку, замкнёную высокімі (да 15—16 м) сценамі, змураванымі з палявога каменю, і 1—2 вежамі. З найб. небяспечных бакоў рабілі равы, якія часта абвадняліся. Гарнізонныя памяшканні будавалі з дрэва па ўнутр. баках сцен. Сярод пабудоў вылучаўся памерамі дом кашталяна (таксама драўляны). Пасярэдзіне К. выкопвалі 1—2 студні. Паводле планавай кампазіцыі да К. блізкія Лідскі замак і Крэўскі замак. У час варожых набегаў на замкавым двары знаходзілі паратунак жыхары навакольных вёсак.
КАСТЭ́НКА (Анатоль Іванавіч) (н. 27.1.1940, хутар Мацвееў Краснаармейскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. ваенны дзеяч, дыпламат.Ген.-палк. (1989). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1981). Служыў у групе сав. войск у Германіі, Бел. (1970—79) і Далёкаўсх. ваен. акругах. З 1987 1-ы нам. камандуючага, з 1989 каманд. войскамі Бел.ваен. акругі. З 1992 1-ы нам. міністра, у ліп. 1994 — чэрв. 1995 міністр абароны Рэспублікі Беларусь. З 1996 аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветр. аташэ пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія.
КАСТЭ́НКА (Ліна Васілеўна) (н. 19.3.1930, г.п. Ржышчаў Кагарлыцкага р-на Кіеўскай вобл.),
украінская паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1956). Друкуецца з 1946. Аўтар паэтычных кніг «Промні зямлі» (1957), «Ветразі» (1958), «Вандроўкі сэрца» (1961), «Над берагамі вечнай ракі» (1977), «Непаўторнасць» (1980), «Сад нятаючых скульптур» (1987), гіст. рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979), драм. паэмы «Снег у Фларэнцыі» (1985) і інш. Паэзіі К. ўласцівы філас. роздум пра лёс чалавека на скрыжаваннях нац. і сусв. гісторыі, унутр. драматызм, інтэлектуальнае напружанне, гіст.-культуралагічная асацыятыўнасць. На бел. мову асобныя яе творы пераклалі В.Аколава, Д.Бічэль-Загнетава, В.Вітка, У.Карызна, В.Коўгун, Н.Мацяш, Р.Семашкевіч, Я.Сіпакоў, Я.Янішчыц. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1987.
КАСУ́МАЎ (Імран Ашум аглы) (25.9.1918, Баку — 20.4.1981),
азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Першы значны твор — кінасцэнарый «Падземны гул» (1937) прысвечаны геолагам-нафтавікам. Аўтар п’ес «Мара» (1938), «Мора любіць адважных» (1954), «Шырэй круг» (1954), аповесці «На дальніх берагах» (1954), рамана «Гады праходзяць» (1973, з Г.Сеідбейлі). Сцэнарыст маст.-дакументальных кінафільмаў «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» і «Пакарыцелі мора» (Ленінская прэмія 1961). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ткачоў.
Тв.:
Рус.пер. — Высокое назначение: Публицистика разных лет. М., 1979.
КАСЦЕ́ЕЎ (Абылхан) (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага р-на Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973),
казахскі жывапісец і акварэліст. Нар.маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз.маст. студыі М.Г.Хлудава ў Алма-Аце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).