на р. Ніва, у Мурманскай вобл. Расіі. Утворана ў 1936 плацінай Ніва ГЭС-1. Складаецца з некалькіх азёрных участкаў (гл.Імандра). Пл. 876 км², аб’ём 11,2 км², даўж. 120 км, найб.шыр. 14 км. Ажыццяўляе шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і лесасплаву.
ІМАНЕ́НТНАЕ [ад лац. immanens (immanentis) уласцівы чаму-н.],
нешта ўнутранае, уласцівае дадзенаму прадмету, з’яве, працэсу. Напр., аб’ектыўныя законы і заканамернасці іманентныя, г. зн. арганічна ўласцівыя свету, матэрыі. Тэрмін «І.» ўзнік у схаластычнай філасофіі і абазначаў прычыны і дзеянні, што мелі месца ў саміх аб’ектах. Паводле І.Канта, паняцце «І.» арганічна звязана з гнасеалогіяй, выконвае метадалагічную функцыю ў працэсе выяўлення межаў пазнавальных здольнасцей суб’екта. Процілеглае І. — трансцэндэнтнае. Іманентнай называюць таксама філас. крытыку, якая разглядае тое ці інш. вучэнне з пункту погляду паслядоўнага правядзення яго ўласных прадпасылак. Гл. таксама Іманентная філасофія.
плынь у ням. філасофіі канца 19 — пач. 20 ст., якая атаясамлівала быццё, пазнавальную рэальнасць са зместам свядомасці і адмаўляла існаванне незалежнай ад свядомасці рэчаіснасці. Найб. вядомыя яе прадстаўнікі В.Шупе (заснавальнік), Р.Шуберт-Зольдэрн, А.Леклер, М.Каўфман і інш.Гал. свае ідэі Шупе выклаў у кн. «Тэарэтыка-пазнавальная логіка» (1878). І.ф. грунтавалася на крытычна пераасэнсаванай у суб’ектыўна-ідэалістычнага духу філасофіі І.Канта і спецыялізавалася ў галіне гнасеалогіі. Прадстаўнікі І.ф. лічылі, што рэчаіснасць, мысленны аб’ект непасрэдна дадзены пазнавальнаму суб’екту, іманентны яго свядомасці (адсюль і назва І.ф.). Асн. яе тэзісы: існуе толькі тое, што мысліцца, аб’ект непарыўна звязаны з суб’ектам, існуе родавая (усеагульная) свядомасць, якая выступае ў якасці гаранта і крытэрыя аб’ектыўнасці. Асобныя ідэі І.ф. знайшлі адлюстраванне ў эмпірыякрытыцызме, фенаменалогіі і інш.філас. плынях.
буйны жалезарудны раён у Венесуэле. Вядомы з 1947. Руды — жалезістыя кварцыты і гематытавыя. Агульныя запасы (у асноўным гематытавых руд) каля 2,1 млрд.т, колькасць жалеза 58—63%. Гал. радовішчы Сера-Балівар, Эль-Пао. Цэнтр пояса — г. Сан-Таме-дэ-Гуаяна.
вадаскат у Фінляндыі, на р. Вуокса, за 7 км ад яе вытоку з воз. Сайма, у месцы прарыву праз граду Салпаўселькя. Выш. падзення 18,4 м (на працягу 1,5 км), шыр. 25—50 м. Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Большая ч. вады ідзе на жыўленне ГЭС каля г. Іматра. Турызм.
газанафтавае радовішча на Пд Нігерыі. Уваходзіць у Гвінейскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1959, распрацоўваецца з 1961. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 82 млн.т, газу — 50 млрд.м³. Прадукцыйныя паклады на глыб. 1,7—3 км. Шчыльн. нафты 865—910 кг/м³. Нафтаправод да г. Порт-Харкарт.
форма разумовай недаразвітасці; займае сярэдняе становішча паміж ідыятыяй і дэбільнасцю. Характарызуецца замаруджаным і непаслядоўным мысленнем, коснаязыкасцю, здольнасцю авалодаць толькі элементарнымі навыкамі. Гл. ў арт.Алігафрэнія.
род кветкавых раслін сям. імбірных. Каля 90 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Паўд. Афрыцы, Аўстраліі. Найб. вядомы І. звычайны (Z. officinalis).
Шматгадовая травяністая трапічная расліна выш. да 1 м. Лісце ланцэтнае. Кветкі фіялетава-жоўтыя, стэрыльныя, у кароткіх, падобных на колас, суквеццях. Сухое карэнішча мае прыемны духмяны пах і пякучы смак, спажываецца ў кулінарыі як прыправа і ў харч. прам-сці для араматызацыі (варэнне, лікёры і інш.).