дзіця з моманту нараджэння і да канца першага месяца жыцця. Бывае даношанае (цяжарнасць 38—41 тыдзень), неданошанае дзіця, пераношанае (цяжарнасць больш за 41 тыдзень). Пасля нараджэння Н.д. прыстасоўваецца да ўмоў навакольнага асяроддзя. Адбываецца ўдасканальванне органаў і сістэм арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы імунітэту. Н.д. мае масу цела ў сярэднім 3000—4000 г, даўж. 50—52 см. Даўж. галавы Н.д. складае чвэрць цела, акружнасць чэрапа — 34—36 см (на 1—2 см больш за акружнасць грудной клеткі) Да 3-га дня адпадае кукса пупавіны. У першыя 3—4 дні ў Н.д. адбываецца «фізіялагічная» страта масы цела (да 10%), з 6—7-га дня маса пачынае прыбываць (за 1-ы тыдзень павялічваецца на 600—700 г). Пераношанае Н.д. мае прыкметы трафічных парушэнняў (напр., шчыльныя косці чэрапа з закрытымі швамі і малымі цемечкамі), больш схільнае да захворванняў.
НОВАПАЛЕ́СКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. каля в. Новае Палессе. Створана ў 1986. Пл. 0,7 км2, даўж. 1,4 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 2,2 млн.м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Каросцінка. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,1 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
пасёлак у Салігорскім р-не Мінскай вобл.Засн. ў 1971. Цэнтр Капацэвіцкага с/с і калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 153 км ад Мінска. 958 ж., 329 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай.
горад-герой у Расіі, у Краснадарскім краі, на беразе Цэмескай (Новарасійскай) бухты Чорнага м. 203,3 тыс.ж. (1996). Буйны порт. Чыг. станцыя. Прам-сць; цэм., маш.-буд. і металаапр., суднарамонтная, буд. матэрыялаў, дрэваапр., харчасмакавая. Марская акадэмія, ф-т Краснадарскага політэхн. ін-та. Гіст.-краязн. музей. У раёне мыса Мысхака («Малая Зямля») мемарыяльны ансамбль.
Засн. ў 1838 як ваен. ўмацаванне на зах. беразе Цэмескай бухты каля руін тур. крэпасці Суджук-Кале (засн. ў 1722, разбурана рус. войскамі ў 1812). У Крымскую вайну 1853—56 пацярпеў ад артыл. абстрэлаў англа-франц. эскадры. З 1866 цэнтр Чарнаморскай акругі Кубанскай вобл., у 1896—1920 — Чарнаморскай губ. З 1896 найбуйнейшы на Паўн. Каўказе порт, цэнтр экспарту збожжа, нафты, нафтапрадуктаў, цэменту. У рэвалюцыю 1905—07 была створана «Новарасійская рэспубліка». У грамадз. вайну паводле загаду У.І.Леніна ў Цэмескай бухце затоплены караблі рас. Чарнаморскага флоту, каб пазбегнуць захопу яго герм. войскамі. У 1918 заняты войскамі Добраахвотніцкай арміі ген. А.І.Дзянікіна, у 1920 вызвалены Чырв. Арміяй. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1942—43), амаль поўнасцю разбураны.
Літ.:
Михайлов К.М. Город-герой Новороссийск. 2 изд. М., 1988.
пашыраная ў гіст. л-ры назва ўлады Савета рабочых дэпутатаў, што існавала ў г.Новарасійск 25.12.1905—7.1.1906 у рэвалюцыю 1905—07. Утварылася ў. ходзе Снежаньскай усерасійскай палітычнай стачкі 1905. Новарасійскі савет (уваходзілі бальшавікі, сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі і інш.) закрыў дзярж. ўстановы, раззброіў паліцыю, стварыў узбр. рабочую дружыну, аднавіў спынены стачкай гандаль, увёў 8-гадзінны рабочы дзень і рабочы кантроль на прадпрыемствах, кантраляваў чыг. і марскія перавозкі,. абклаў падаткам прадпрымальнікаў і чыноўнікаў, выдаваў газ. «Известия». Ліквідавана ўрадавымі войскамі.
курганны могільнік (35 курганоў) каля станіцы Новасвабодная Краснадарскага краю (Расія). Найстараж. пахаванні адносяцца да ранняга бронзавага веку (канец 3-га тыс. да н.э.). Пры даследаванні ў 2 вял. курганах выш. каля 10 м выяўлены дальмены позняга этапу майкопскай культуры са скурчанымі пахаваннямі. Знойдзены бронз. сякеры, нажы, вілападобныя прылады, катлы, залатыя ўпрыгожанні, гліняныя шарападобныя пасудзіны і міскі з жамчужным і наразным арнаментам.
горад у Расіі, цэнтр Новасібірскай вобл., на р. Об. Узнік у 1893, у 1904—25 наз.Нованікалаеўск. 1367,7 тыс.ж. (1996). Найбольшы горад Сібіры. Прамысл., навук. і культ.цэнтр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт, аэрапорт, метрапалітэн. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды «Сібэлектрацяжмаш», электратэрмічнага абсталявання і інш.), станкабуд., прыладабуд., радыёэлектронная, авіябудаванне, чорная і каляровая металургія, хім. і хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Сібірскае аддзяленне Рас.АН. 16 ВНУ, у т.л. 2 ун-ты, кансерваторыя. 6 тэатраў, у т.л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., геал., заал., гісторыі і культуры народаў Сібіры, карцінная галерэя.
НОВАСІБІ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА На р. Об, у Новасібірскай вобл. і Алтайскім краі (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1957—59. Пл. 1070 км2, аб’ём 8,8 км3, даўж. 200 км, найб.шыр. 17 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 5 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння. Рыбалоўства.