арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць 7-членны цыкл, спалучаны з 5-членным. Належаць да небензоідных араматычных злучэнняў, біпалярныя ў выніку асіметрыі кольцаў. Найпрасцейшы прадстаўнік — азулен, C10H8, мал. м. 128, tпл 99 °C. Азулены маюць сіні ці фіялетавы колер, раствараюцца ў мінер. к-тах, акісляюцца ў паветры, ізамерызуюцца ў нафталіны, утвараюць комплексы.
Штучна атрымліваюць цыклізацыяй 10-членных цыклічных злучэнняў ці ўзаемадзеяннем пірыдзіну з цыклапентадыенам. Ёсць у эфірных алеях рамонку, палыну і інш. раслін.
мінерал з класа карбанатаў, Cu3[(OH)CO3]2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Мае 53,3% медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя скопішчы. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,8 г/см³. Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сіняй фарбы.
комплекс мусульм.рэліг. і свецкіх вышэйшых навуч. і н.-д. устаноў у Каіры. Засн. ў 10 ст. пры мячэці аль-Азхар. Уключае: Вышэйшы вучоны савет Азхар.; Акадэмію ісламазнаўства; ун-т аль-Азхар з ф-тамі мусульм. права, багаслоўскім, арабскай мовы, інж., с.-г., мед., адм. і мусульм.жан. каледжам; ін-ты і спец.рэліг. ўстановы ў Каіры і цэнтрах правінцый.
стаянка першабытнага чалавека ў пячоры каля в. Азых (Нагорны Карабах, даліна р. Куручай). У напластаваннях таўшч. каля 14 м выяўлены матэрыялы ад ранняга ашэля да мусцье, у т. л. фрагмент сківіцы самага стараж. на Каўказе выкапнёвага чалавека — азыхантрапа (сярэдні ашэль). На думку некат. даследчыкаў, знаходкі аббітых галек у ніжніх пластах стаянкі даюць падставу меркаваць пра з’яўленне тут чалавека ў эпоху олдувай.
мастак-графік. У пач. 1830-х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў Азямблоўскага — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі.
В.Ф.Шматаў.
Ю.Азямблоўскі. Славянскі нявольнік (Беларускі раб). Літаграфія 1840-я г.
у Беларусі, у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., у басейне р. Сіпа (працякае праз возера). Пл. 0,49 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 0,55 км, найб.глыб. 3,8 м. Пл. вадазбору каля 25 км². Берагі спадзістыя, уздоўж іх возера зарастае. Пойма забалочаная.
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).
АЗЯРА́ЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1942 да ліп. 1944 у в. Азяраўцы і суседніх вёсках Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 26 чал., падтрымлівала сувязь з партыз. брыгадай імя Жукава, вяло развед. работу ў ням. гарнізонах Даўгаўпілса, Вільнюса, праводзіла дыверсіі.
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 12 км на ПнУ ад Лепеля. Пл. 0,26 км², даўж. 0,95 км, найб.шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны пласкахвалістыя, выш. да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.