комплекс абсталявання для атрымання падтрымання ў ахалоджвальных памяшканнях, целах або рэчывах т-р, ніжэйшых за т-ру навакольнага асяроддзя. Складаецца з адной або некалькіх халадзільных машын, сістэм энерга-, цепла- і водазабеспячэння, прылад кіравання і кантролю.
Холад ад Х.у. да спажыўца падаецца звадкаваным або сціснутым холадагентам (непасрэднае ахаладжэнне) ці ахалоджаным цепланосьбітам (ахаладжэнне холаданосьбітам). Звычайна размяшчаюцца ў будынку, дзе і спажыўцы холаду, часам у асобным — халадзільнай станцыі.
збудаванне ці апарат для ахалоджвання, замарожвання і захоўвання біял. аб’ектаў, мед. прэпаратаў, харч. ці інш. скорапсавальных прадуктаў пры т-рах, ніжэйшых за т-ру навакольнага асяроддзя. Ахалоджванне ажыццяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.
Адрозніваюць Х. хатнія і прамысловыя. Хатні (бытавы) — шафа (2- і 3-секцыйная) для кароткачасовага захоўвання (да некалькіх сутак) ахалоджаных і працяглага (да 12 месяцаў) замарожаных харч. прадуктаў, а таксама для атрымання лёду. Бываюць кампрэсійныя (холадагент — хладон-12; гл.Хладоны), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэл. (дзеянне ахаладжальных прыстасаванняў заснавана на Пельцье з’яве). У параўнанні з кампрэсійнымі абсарбцыйныя Х. бясшумныя, больш надзейныя ў эксплуатацыі. але расходуюць больш электраэнергіі. Бытавыя (кампрэсійныя) Х. з’явіліся ў ЗША (1910). Прамысловыя Х. бываюць вытв. (уваходзяць у склад харч. прадпрыемства, напр., мясакамбіната, малочнага з-да) і размеркавальныя (для захоўвання харч. прадуктаў на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах Х. т-ра каля 0 °C, для замарожвання -18 — -23 °C, для захоўвання прадуктаў да -18 °C (гл.Ахаладжэнне, Замарожванне харчовых прадуктаў).
На Беларусі Х. вырабляюцца на Мінскім заводзе халадзільнікаў.
адваротны тэрмадынамічны кругавы працэс, які выкарыстоўваецца для штучнага ахаладжэння. Найб. пашыраны Х.Ц., заснаваныя на выпарэнні вадкасці, Джоўля—Томсана эфекце, расшырэнні рабочага цела ў дэтандэры, з дапамогай якіх атрымліваюць нізкія т-ры да 0,3 К. У халадзільных машынах розных сістэм для павышэння эканамічнасці, расшырэння інтэрвалу т-р і інш. часта выкарыстоўваюцца ўскладненыя Х.ц. (шматступеньчатыя, каскадныя, з рэгенерацыяй цеплаты і інш.). Напр., каскадны Х.ц. аб’ядноўвае некалькі Х.ц. і цеплата ад ніжэйшых цыклаў перадаецца верхнім цыклам, што дазваляе атрымліваць т-ру да -110 °C.
уласцівасць матэрыялаў набываць (або значна павялічваць) крохкасць пры паніжэнні т-ры (не абавязкова ніжэй 0 °C). Абумоўлена рэзкім памяншэннем вязкасці матэрыялаў пры пэўнай т-ры (т.зв. крытычнай т-ры Х.), утрыманнем шкодных дамешкаў.
Уласціва сплавам на аснове металаў з аб’ёмна-цэнтраванай кубічнай рашоткай (жалеза, хром. малібдэн. вальфрам). Найб. практычнае значэнне Х. мае для сталі. Тлумачыцца пераважным уплывам фосфару, які, раствараючыся ў ферыце, скажае яго рашотку. што вадзе да памяншэння вязкасці сталі. Х. памяншаюць тэрмаапрацоўкай і легіраваннем металаў, ачысткай ад шкодных дамешкаў.
традыцыйная бел. страва. Шчаўе крышаць, вараць і астуджваюць.
У адвар дадаюць накрышаныя свежыя агуркі, кроп, вараныя яйкі, смятану, соль. Гатуюць таксама з вараных буракоў, бацвіння або на бурачным ці хлебным квасе.
ХАЛАДО́К Леанід Аляксеевіч (н. 7.1.1934, в. Граб’ё Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне с.-г. меліярацыі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (1960). У 1966—72 і з 1976 у Бел. аграрным тэхн. ун-це, у 1972—76 у НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па гідрамеліярацыі, прагназаванні і планаванні водакарыстання, водаразмеркавання і рэгулявання водна-паветранага рэжыму на асушальна-ўвільгатняльных сістэмах. Распрацаваў тэорыю зліцця і падзелу патокаў вадкасці, прапанаваў метады разліку асушальна-ўвільгатняльных сістэм.
Тв.:
Эксплуатация осушительно-увлажнительных систем. Мн., 1979;
Практикум по гидравлике и гидромеханизации сельскохозяйственных процессов. Мн., 1991 (разам з Э.В.Касцючэнкам, У.І.Лапцевым).
ХАЛАКО́СТ, халакаўст (англ. holocaust ад грэч. holokaustos спалены цалкам),
1) тэрмін навуковай л-ры. які ўжываецца як сінонім генацыду. У гэтым сэнсе ён акрэслівае лёс нацый, народаў, этн. і інш. супольнасцей, якія сталі аб’ектамі наўмыснага фіз. вынішчэння.
2) Тэрмін гістарыяграфіі 20 ст., асабліва яўр., для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час 2-й сусв. вайны.
3) «Ядзерны Х.» (англ. a nuclear holo-caust), пашыранае з сярэдзіны 20 ст. паняцце, якое азначае непазбежнае самаспаленне, самазнішчэнне чалавецтва ў выпадку развязвання глабальнай ядзернай вайны.
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Езярышча—Обаль. Цэнтр сельсавета і камунальнага унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 62 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 101 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Езярышча. 315 ж., 146 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі ў гонар 4-й Бел.партыз. брыгады і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.