(17.7.1908, в. Узнікі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.2.1988),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. і праф. (1962). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1950 прарэктар БДУ, у 1957—75 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Даследаваў праблемы дыялектычнага матэрыялізму, сац. філасофіі і культуры. Аўтар прац «Развіццё Г.В.Пляханавым філасофіі марксізму» (1958), «Светапогляд М.В.Ламаносава» (1959) і інш.
у Беларусі, на мяжы Лепельскага і Ушацкага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Ула. Пл. 0,35 км², даўж. 0,9 км, найб.шыр. 0,59, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі 2,35 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Схілы выш. 3—5 м, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дно выслана сапрапелем. Сцёк па ручаі ў р. Вароніца.
(31.1.1909, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 8.5.1942),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую ваен. пяхотную школу (1931). Удзельнік сав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну полк пад камандаваннем падпалк. Азарава вызначыўся ў баях пад Ленінградам і ў Карэліі. Загінуў у баі.
Тры лагеры, створаныя ням. фашыстамі ў сак. 1944, недалёка ад пярэдняга краю абароны, каля г.п. Азарычы, вёсак Дзерць і Падасіннік Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Больш за 50 тыс. непрацаздольных грамадзян фашысты трымалі на адкрытых балоцістых мясцінах, размясціўшы сярод вязняў сыпна-тыфозных хворых з мэтай распаўсюдзіць эпідэмію сярод наступаючых часцей Чырв. Арміі. Да вызвалення (18—19.3.1944) жывымі асталіся 33 480 чал., з іх дзяцей да 13 гадоў 15 960, жанчын 13 072, старых 4448. На месцы лагераў каля г.п. Азарычы мемарыяльны комплекс.
Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадамі «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін), А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, Капаткевіцкім (камандзір А.А.Жыгар) і ням.-фаш. акупантамі ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. 17 лютага. Аперацыяй кіраваў Герой Сав. Саюза Ф.І.Паўлоўскі. Партызаны, знішчыўшы фаш. гарнізон у в. Валосавічы, накіраваліся да в. Азарычы, дзе размяшчаліся гарнізон ворага з 70 чал. і склады са збожжам для адпраўкі ў Германію. Раніцай партыз. атрады занялі зах. частку вёскі, ударныя групы атакавалі каравульнае памяшканне. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны без страт са свайго боку разграмілі гарнізон, захапілі зброю, раздалі насельніцтву 850 т збожжа.
гарадскі пасёлак у Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Віша. Цэнтр пасялковага Савета і саўгаса «Азарычы». За 42 км на Пн ад Калінкавіч, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін — Калінкавічы, на аўтадарозе Калінкавічы — Бабруйск. 1,7 тыс.ж. (1995).
У сярэдзіне 16 ст. вёска ў Мазырскім пав.ВКЛ. З 1786 у Азарычах праводзіліся 2 кірмашы на год. З 1793 у складзе Рас. імперыі. З канца 19 ст. мястэчка, цэнтр Бабруйскага пав: У 1878 — 900 ж. У 1924—31 цэнтр сельсавета і раёна, у 1931—35 цэнтр сельсавета Мазырскага р-на, у 1935—60 — Даманавіцкага р-на і Азарыцкага сельсавета. З 1938 вёска. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1944 ням.-фаш. захопнікі стварылі паблізу Азарыч Азарыцкі лагеры смерці. З 1959 гар. пасёлак. З 1960 у Калінкавіцкім р-не.
Сепаратарнае аддз. Мазырскага малочнага з-да, участкі Калінкавіцкага лясгаса і лясніцтва, хлебапякарня, геафіз. экспедыцыя. Сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат. Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, дзіцячы сад-яслі, аддз. сувязі, кафэ. Брацкая магіла і брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
вёска ў Беларусі, у Валішчанскім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Рассвет». За 44 км на ПнЗ ад Пінска, 232 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Пінск, 0,5 км ад шашы Пінск—Івацэвічы. 905 ж., 305 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
расійскі вучоны. Д-рюрыд.н. (1877), праф. Новарасійскага (Адэскага, 1882) і Варшаўскага (1887) ун-таў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1870). З 1874 праф. у Дзямідаўскім юрыд. ліцэі ў Яраслаўлі. Навук. працы па гісторыі і практыцы рым. права.
Тв.:
История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77;
Античный мир и христианство. Ярославль, 1880;
Система римского права. Т. 1—3. Спб., Варшава, 1887—89.