Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

наро́схрыст прысл. разм. áufgeknöpft; óffen;

ён но́сіць фу́тру наро́схрыст er trägt den Pelz óffen [nicht zúgeknöpft];

◊

у яго́ душа́ наро́схрыст er ist ein óffener [áufgeschlossener] Mensch

наро́ўні прысл.

1. (з кім-н.) gleich; ébenso wie, gléichwie;

2. (з чым-н.) in gléicher Höhe; auf gléichem Niveau [-´vo:]; auf gléicher Basis

наро́шчваць

1. гл. нарасціць;

2. (узмацняць) stéigern vt; (ver)stärken vt

нарсу́д м. Vólksgericht n -(e)s, -e (verkürzte Benennung des Gerichts in der ehemaligen UdSSR)

нарука́ўнік м. Schútzärmel m -s, -; Ärmelschoner m -s, -

нарука́ўны:

нарука́ўная павя́зка Ármbinde f -, -n

на́руку прысл. разм. gelégen, vórteilhaft;

быць на́руку zupáss [zustátten] kómmen*; gelégen sein, von Vórteil sein

нару́чнікі мн. Hándschellen pl, Hándfesseln pl

нару́чны:

нару́чны гадзі́ннік Ármbanduhr f -, -en

нарцы́с м. бат. Narzísse f -, -n