Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ве́транасць ж. Léichtsinn m -(e)s, Léichtfertigkeit f -; Frivolität [-vo-] f - (фрывольнасць)

ве́траны

1. wíndig; wíndstark;

на дварэ́ ве́трана dráußen ist es wíndig;

2. (пра чалавека) léichtsinnig, léichtfertig, únbesonnen;

ве́траныя паво́дзіны léichtfertiges Betrágen

ветрарухаві́к м. тэх. Wíndkraftmaschine f -, -n

ве́трык м. Lüftchen n -s, léichter [línder] Wind;

◊

з ве́трыкам sehr schnell

ветслу́жба ж. Veterinärdienst [ve-] m -(e)s, -e

ветэра́н м. Veterán [ve-] m -en, -en

ветэрына́р м. Tíerarzt m -es, -ärzte, Veterinär [ve-] m -s, -e

ветэрына́рны Veterinär- [ve-]; tíerärztlich;

ветэрына́рны пункт Veterinärstation f -, -en

ве́цер м. Wind m -(e)s, -e; марск. Bríse f -, -n;

паўно́чны ве́цер Nórdwind m;

спадаро́жны ве́цер Rückenwind m;

сустрэ́чны ве́цер Gégenwind m;

лёгкі ве́цер léichte Bríse;

пары́вісты ве́цер bö¦iger Wind;

сла́бы ве́цер schwácher Wind;

ве́цер мяня́ецца der Wind dreht sich;

ве́цер падыма́ецца der Wind kommt auf;

ве́цер сціха́е der Wind legt sich;

◊

у яго́ ве́цер у галаве́ er ist ein wíndiger Gesélle;

кіда́ць сло́вы на ве́цер in den Wind réden;

трыма́ць нос па ве́тры séinen Mántel nach dem Wínde hängen;

ён ве́дае, адку́ль ве́цер дзьме́ er weiß, wohér der Wind weht;

з ве́трам разм. sehr schnell

ве́цце н. Zwéige pl, Geäst n -es