Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

лупа́тасць ж. мед. Glótzäugigkeit f -

лупа́ты разм. glótzäugig, mit hervórquellenden Áugen

лупі́на ж. (часцей мн.) Schále f -, -n, Hülse f -, -n;

бульбяны́я лупі́ны Kartóffelschale f, Pélle f -, -n

лупі́цца

1. (лушчыцца – пра скуру і пад.) sich häuten; sich schälen; schélfern vi;

ску́ра лу́піцца die Haut schält sich [schélfert];

2. (адвальвацца – пра тынк і г. д.) ábbröckeln vi (s); ábblättern (пра фарбу)

лупі́ць​I

1. (абдзіраць) (áb)schälen vt; entrínden vt (дрэва);

2. разм. (моцна біць) prügeln vt, dréschen* vt;

3. (браць вялікую плату) разм. übertéuern vt;

лупі́ць тры ску́ры з каго-н. j-n (bis aufs Hemd) áusnehmen* [áusbeuten] vt;

лу́піць мо́цны дождж es gíeßt in Strömen

лупі́ць​II:

лупі́ць во́чы разм. die Áugen áufsperren [áufreißen*], glótzen vi

лупле́нне н. Häutung f -

лупцава́ць гл. лупіць 2

лупцо́ўка ж. разм. Prügel pl; éine Tracht Prügel

Луса́ка ж. Lusáka n -s