Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

таленаві́ты talentíert, begábt

та́лент м. Talént n -s, -e; Begábung f -, -en (адоранасць);

прыро́дны та́лент Natúrtalent n;

◊

закапа́ць свой та́лент sein Licht únter den Schéffel stéllen

та́лер м. гіст. Táler m -s, - (пасля ліч. pl -)

талера́нтнасць ж. Toleránz f - (тэх. pl -en)

талера́нтны toleránt

тале́рачка ж. памянш. Téllerchen n -s, -

тале́рка ж. Téller m -s, -;

глыбо́кая тале́рка tíefer Téller, Súppenteller m;

ме́лкая тале́рка flácher Téller;

◊

быць не ў сваёй тале́рцы sich nicht wohl in séiner Haut fühlen

Та́лін м. Tállinn n -s, Réwel n -s

талісма́н м. Tálisman m -s, -e

та́лія ж. Taille [´taljə] f -, -n;

абня́ць за та́лію umármen vt, um die Taille fássen;

паліто́ ў та́лію taillíerter [ta´ji:-] Mántel