Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

перадсэ́рдзе н. анат. Hérzvorhof m -(e)s, -höfe

пераду́жаць, пераду́жваць разм. überwínden* vt;

пераду́жаць сябе́ sich überwínden*

пераду́маць

1. (памяняць думку) sich éines ánderen besínnen*, séine Ánsicht ändern;

2. разм. (абдумаць шмат) überlégen vt, náchdenken* vi (аб чым-н. über A)

перадумо́ва ж. Voráussetzung f -, -en; Áusgangspunkt m -(e)s, -e

перадусі́м прысл. vor állem, vor állen Díngen

перадушы́ць viel (in gróßen Méngen) erwürgen; zerquétschen vt (ягады); zertréten* vt (нагамі)

перады́х м. гл. перадышка

перадыхну́ць Átem hólen; sich (ein wénig) erhólen (аддыхнуць); Halt máchen, rásten vi (рабіць перапынак)

перады́шка ж. Erhólung f -; Rast f - (прывал); Átempause f -, -n (кароткая);

дава́ць перады́шку éine Átempause gönnen (каму-н. D)

пе́рад тым як злучн. bevór