Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

закіто́ўванне н. буд. Verkítten -s

закла́д м.

1. (дзеянне) Versétzen n -s, Versátz m -(e)s, -e, Verpfändung f -, -en; Bürgschaft f -, -en;

прыня́ць у закла́д in Záhlung néhmen*;

2. (рэч) Pfand n -(e)s, Pfänder;

у закла́д als Pfand, zum Pfand;

адда́ць у закла́д in Versátz gében*, versétzen vt, verpfänden vt;

узя́ць пад закла́д gégen Pfand léihen*;

◊

бі́цца аб закла́д wétten vi, éine Wétte éingehen*

закладатрыма́льнік м. эк. Pfándnehmer m -s, -, Pfándleiher m -s, -

заклада́ць, закла́дваць

1. (палажыць куды-н.) légen vt; stécken vt (засунуць); verlégen vt (згубіць);

2. (залажыць) áusfüllen vt (дзіркі); verstópfen vt (заканапаціць);

3. (аддаць у заклад) versétzen vt, verpfänden vt;

4. (будынак і пад.) gründen, den Grúndstein legén (zu D);

заклада́ць по́мнік den Grúndstein zu éinem Dénkmal légen;

заклада́ць го́рад éine Stadt gründen [ánlegen];

5. (старонку, кнігу) dazwíschenlegen vt;

заклада́ць старо́нку ein Búchzeichen éinlegen [hinéinlegen]

закла́дка ж.

1. (дзеянне) Grúndsteinlegung f -, -en (напр. будынка), Ánlegung f (саду і г. д.);

закла́дка су́дна спец. Kíellegung éines Schíffes;

закла́дка сі́ласу с.-г. Éinsilierung f -, Éinsilieren n -s;

2. (для кнігі) Búchzeichen n -s, -, Lésezeichen n

закладна́я ж. юрыд. Pfándbrief m -(e)s, -e;

іпатэ́чная закладна́я эк. Hypothékenbrief m, Hypothék f -, -en;

закладна́я на тава́р камерц. Wárenpfandbrief m

заклапо́чана прысл. besórgt, sórgenvoll; gedánkenvoll; bekümmert (занепакоена)

заклапо́чанасць ж. Besórgnis f -, Besórgtheit f -, Bekümmernis f -

заклапо́чаны besórgt, sórgenschwer, sórgenvoll; bekümmert (занепакоены)

закла́сці гл. закладваць