Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

загу́ста прысл. zu dick, állzu dick

загусце́лы dick, dick gewórden, díckflüssig gewórden

загусці́ ánfangen* zu tönen [zu läuten] (пра звон), zu súrren, zu dröhnen (пра самалёт); zu héulen (пра сірэну)]

зад м.

1. (задняя частка чаго-н.) Hínterteil n, m -(e)s, -e, Hínterseite f -, -n;

2. (частка цела) Híntern m -s, -; Gesäß n -es, -e;

◊

стаць [павярну́цца] да каго-н задам j-m den Rücken (zú)kéhren [zúdrehen, zúwenden*]

задава́ка м., ж. гл. хвалько

задавальне́нне н.

1. (дзеянне) Zufríedenstellung f -, Befríedigung f -, -en;

задавальне́нне про́сьбы die Erfüllung [Gewährung] éiner Bítte;

2. (пачуццё) Zufríedenheit f -, Genúgtuung f -; Spaß m -es, Fréude f -;

атрыма́ць задавальне́нне Spaß háben, Genúgtuung erhálten*

задавальня́ць гл. задаволіць

задава́цца

1. (чым-н.) sich (D) etw. vórnehmen*;

задава́цца мэ́тай sich (D) ein Ziel sétzen [stécken], sich (D) etw. zum Ziel stellen;

2. разм. (важнічаць) sich (D) etw. [viel] éinbilden, wíchtig tun*, gróßtun* аддз. vi

задава́ць гл. задаць

задаво́лена прысл. befríedigt, zufríeden, mit Befríedigung