Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

дзетдо́м м. Kínderheim n -(e)s, -e; Wáisenhaus n -es, -häuser (для сірот)

дзетдо́маўскі Kínderheim-

дзе́тка ж., дзе́тухна ж. памянш. líebes Kínd

дзе́ўка ж. разм. Mädchen n -s, -; Dírne f -, -n (дыял, пагард.);

◊

засядзе́цца [заста́цца] ў дзе́ўках (als alte Júngfer) sítzen bléiben*

дзеўчаня́ ж., дзеўчанё н. разм. Mädchen n -s, -, Mädel n -s, -

дзе́ці мн. Kínder pl;

малале́тнія дзе́ці Kléinkinder pl;

непаўнале́тнія дзе́ці únmündige [mínderjährige] Kínder

дзе́цца разм. híngeraten* vi (s); hínkommen* vi (s) (знікнуць, прапасці);

куды́ ён дзе́ўся? wo steckt er?;

куды́ ён цяпе́р дзе́нецца? wo wird er jetzt bléiben?;

ён не ве́дае, куды́ яму́ цяпе́р дзе́цца er weiß nicht, was er jetzt tun soll;

не ве́даю, куды́ дзе́лася кні́га ich weiß nicht, wo das Buch híngekommen ist; гл. тс. падзецца

дзець разм. híntun* vt, (hín)stécken vt (куды-н. in A); гл. тс. падзець

дзе́шава прысл. гл. танна

дзе́ючы hándelnd; funktioníerend; wírkend; gültig, wírksam (закон);

мо́цна дзе́ючыя сро́дкі dúrchschlagende [stark wírkende] Míttel;

дзе́ючая а́рмія Éinsatzarmee f -, -n;

дзе́ючая сі́ла wírkende Kraft