Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

яго́,

1. Р і В склон ад асабовых займеннікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачувала яму. Зарэцкі.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. Яго сям’я. Яго кнігі. □ Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся. Краўчанка.

яго́масць, ‑і, ж. і ‑я, м.

Тое, што і ягамосць. — Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? Колас. [За Вольгай] ішоў таўставаты ягомасць у чорнай кепцы. Пестрак.

яго́ны, ‑ая, ‑ае; займ. прыналежны.

Разм. Тое, што і яго (у 2 знач.). Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе. Зарэцкі. Хрыстафор Галубіцкі аж здзівіўся, што я столькі капаюся ў ягоных кнігах. Сабаленка.