Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эды́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У старажытным Рыме — праграма дзейнасці магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду.

2. Асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

[Лац. edictum.]

эды́л, ‑а, м.

1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і пад.

2. перан. Важная службовая асоба.

[Лац. aedilis.]

эды́цыя, ‑і, ж.

Навуковае выданне помнікаў пісьменнасці, фальклору, твораў класікаў літаратуры і пад.

[Лац. editio — выданне.]