эбе́н, ‑а і ‑у, м.
Уст.
1. ‑а. Чорнае дрэва.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
эбе́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да абена; зроблены з эбену. Эбенавая шкатулка. Эбенавая дошка.
2. у знач. наз. эбе́навыя, ‑ых. Сямейства трапічных злучанапялёсткавых раслін, да якіх адносіцца і чорнае дрэва.
•••
Эбенавае дрэва — тое, што і чорнае дрэва (гл. дрэва).
[Ад грэч. ébenos — чорнае дрэва.]