урва́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад урваць.
урва́ць, урву, урвеш, урве; урвём, урвяце; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і уварваць. Ніякай карысці не прыносіў Крот калгасу, а ўсё толькі стараўся больш урваць для сябе. Аношкін. — У іх [у цэху], праўда, сёння гарачы дзень, здаюць прадукцыю, але нічога — гадзіну ўрвяце... Васілевіч.
у́рвіс, ‑а, м.
Разм. Свавольнік, вісус. [Дзед Якуб:] — Вось табе і нічога, урвіс ты гэткі, і так у рыззі засталіся, адабралі фашысты да ніткі, а ты апошнія штаны дзярэш на гэтых суках. Стаховіч.
урві́цель, ‑я, м.
Разм.
1. Хапуга, хабарнік. [Турава:] — Колькі плаціш [за кватэру]? [Стэфка:] — Дваццаць пяць. — Ого-о! Ну і ўрвіцелі! Хапуны! — Турава злосна і брыдка вылаялася. Савіцкі.
2. Лаянк. Галаварэз, вісус. [Мацей Хмылю:] — Скідай дровы, урвіцель чортаў, не трэба далей везці. М. Стральцоў.