урва́ць, урву, урвеш, урве; урвём, урвяце; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і уварваць. Ніякай карысці не прыносіў Крот калгасу, а ўсё толькі стараўся больш урваць для сябе.Аношкін.— У іх [у цэху], праўда, сёння гарачы дзень, здаюць прадукцыю, але нічога — гадзіну ўрвяце...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)