Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уру́б, ‑а, м.

Спец. Шчыліна, прабітая ў горнай пародзе, каб лягчэй было адколваць яе глыбамі.

уру́бавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, прызначаны для ўтварэння ўрубаў. Урубавая машына.

уру́бак, ‑бка, м.

Разм. Кавалак дрэва ці металу, які ўкладваецца ў высечаную адтуліну.

уру́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.

Разм. Урубавая машына.

урубі́цца, урублюся, урубішся, урубіцца; зак.

Спец. Зрабіць, уруб.

урубі́ць, урублю, урубіш, урубіць; зак., што.

Уставіць у высечаную адтуліну. Урубіць перагародку ў сцяну.

уру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Спец. Тое, што і уруб.

уру́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад урубіць.

уру́бліванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. урублівацца — урубіцца.

уру́блівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да урубіцца.

2. Зал. да урубліваць.